ДЗЕДАВІЦА

ГАРЭЛКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАРЭЛКА

    Гарэлка ў беларусаў мае выразны сімвалічны статус. Неадназначнасць стаўлення да Г. у рэальным жыцці вызначае дачыненні яе ў этыялагічных легендах як са станоўчым, так і з негатыўным полюсамі, як з Богам, так і з чортам.

    Згодна з запісамі са Століншчыны, Бог, ведаючы, што Г. гоніць чорт, зрабіў так, каб людзі, якія не злоўжываюць ёю, былі моцныя і здаровыя. У той жа час за выдумку чорта гнаць Г. з жыта Бог у дзесяць разоў скараціў ураджай.

    Г. уваходзіць у шэраг абавязковых элементаў пахавальна – памінальнага комплексу. Пасля пахавання запрашаўся і сам нябожчык – яму лілі Г. на абрус са словамі: “Хадзі выпі чарачку гарэлкі”. У час памінання ставілі на стол асобную чарку, адлівалі Г. на стол, лілі на магілку. Г. – адзін з неадлучных элементаў каляндарных святаў.

    Амаль усе земляробчыя абрады адбываліся паводле канону старажытных аграрна-культавых дзеяў, якія патрабавалі шырокага гуляння, весялосці, багацця страў. У народнай свядомасці захавалася псіхалагічная матывіроўка сакральнасці і неабходнасці “піру” ў святы, звязаныя з земляробствам: “Без Г. і празнік не ў празнік”.

    Значным сведчаннем важнай ролі Г. і піва стала сумяшчэнне значэнняў “піццё, пачастунак” і “вялікае свята” ў адным слове – канун. Усведамленне залежнасці плёну ад частавання характэрна для большасці абрадаў.

    Да прыкладу, на вячэру пасля вывазу гною запрашаліся зусім незнаёмыя людзі: “Хадзіце, выпіце чарку, каб жыта вялося”, а за сталом чарцы папярэднічаў тост: “Як вып’еш, так і адмочыць. Піце, каб усходы былі часцейшыя і гусцейшыя”.

    У такім разе іміатыўная магія прыпадабняе Г. да дажджу. Мае міфалагічеы падтэкст і наступны матыў: менавіта з п’яных гасцей жартавала нячыстая сіла; вядомы шэраг былічак пра п’янага, які блудзіў па лесе, прачынаўся сярод балота, атрымліваў у падарунак “шышкі” і пад. Ап’яненне (у тым ліку наркатычнае) парушала прастора – часавыя арыенціры, спрыяла падобным кантактам з нежыццю”, як бы здымаючы межы паміж светамі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/922

    “БЕЛАЕ ЗОЛАТА” СЛАВЯН

    Гарэлка. Рэцэптура вырабу гарэлкі з жыта або бульбы перадавалася з пакалення ў пакаленне.

    * Калісьці перад тым, як выпіць кілішак гарэлкі, веручыя людзі хрысціліся, бо лічылі, што пры вырабе гарэлкі не абышлося без нячыстай сілы. Паводле беларускага падання, зафіксаванага на Слонімшчыне, Бог, хоць і ведаў, што гарэлку гоніць чорт, даў сваё благаславенне, каб людзі, якія пілі яе ўмерана, былі здаровыя і жывыя. Але затое Ён у дзесяць разоў скараціў ураджайнасць жыта.

    * У вясельным рытуале гарэлка як бы “замацоўвала” вынікі сватаўства: сваты абавязкова бралі з сабою бутэльку гарэлкі. Калі сватаўство адбылося, гарэлку трэба было абавязкова выпіць у хаце нявесты, а пустую бутэльку напоўніць жытам і занесці ў хату жаніха. Нездарма такі абрад на Беларусі называлі запоіны.

    * Бабка-павітуха адразу пасля родаў давала парадзісе выпіць лыжку або дзве гарэлкі, “каб яна ўстала на трэці дзень”.

    * Пасля нараджэння дзіцяці бацька першым выпіваў напоўнены да краёў кілішак гарэлкі, каб дзіця было здаровае, а жыццё яго было “поўнае”, г.зн. шчаслівае.

    * Як знак прысутнасці душы памерлага чалавека сярод жывых на памінальны стол бліжэй да чырвонага кута ставілі кілішак гарэлкі.

    * Сярод нашых продкаў існавала правіла — на святочным застоллі першы кілішак гарэлкі неабходна выпіваць да дна і не пакідаць “слёзы”.

    * На памінках, наадварот, неабходна было на дне кілішка пакінуць трохі гарэлкі — тыя самыя “слёзы” па памерламу чалавеку.

    * У народным асяроддзі існавала перакананасць: той, хто на памінках выпіў больш, чым тры кілішкі гарэлкі, выракае сваіх унукаў на алкагалізм!

    * Падчас святкавання Дзядоў на Беларусі існаваў звычай адліваць трохі гарэлкі на стол і запрашаць душы памерлых на памінальную вячэру.

    * Не абыходзілася без гарэлкі ў каляндарныя святы: на Каляды, Масленіцу, Вялікдзень і г.д., пры выгаднай куплі або продажы, падчас уваходзін. Лічылася, што сумеснае распіванне гарэлкі або іншых напояў замацоўвае дадатны вынік.

    * Нярэдка гарэлку выкарыстоўвалі ў лячэбных сродках як абеззаражвальны, болесуцішальны, гарачкапаніжальны сродак.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=31861




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz