ВАДЖЭННЕ “КАБЫЛЫ І МЯДВЕДЗЯ”
Дарослыя хлопцы з лучыны, льну і палатна робяць пудзіла, падобнае на каня. Пасярод спіны яго становіцца чалавек, які мае выгляд вершніка. І так ён ходзіць з хаты ў хату.
“Каня” вядзе цыган у абарваным кафтане, з забруджаным сажаю тварам. Іх суправаждаюць “селянін” і “сялянка” ў звычайнай вопратцы і розныя аматары паглядзець і павесяліцца. Увайшоўшы ў хату, “селянін” і “сялянка” танцуюць “Барыню”. “Цыган” пахвальвае сваю “кабылу”, прымушае яе хадзіць, але ад стомленнасці і слабасці яна не здольна рухнуцца з месца.
“Цыган” падбадзёрвае рознымі жартамі, камічнымі рухамі цела і нарэшце, пераканаўшыся ў яе хваробе, “пускае ёй кроў”. Але паколькі гэта не дапамагае, то ён просіць у гаспадароў “кабыле на авёс” - адзіны сродак падтрымаць яе.
Гаспадары даюць, і на тым прадстаўленне заканчваецца. “Мядзведзем” апранаецца адзін з хлопцаў, другі прадстаўляе “важака”, мужыка, які водзіць вучонага мядзведзя і прымушае яго вырабляць усе “штукі”, што і выконвае жывёла.
Пры гэтым “важак” стараецца падрабіцца пад гаворку мужыка, паўтарае яго прымаўкі і гледачы смяюцца. Прадстаўленне заканчваецца так: “важак” просіць на гарэлку “мядзведзю” і той сваім рыканнем пацверждае просьбу. Гаспадары даюць што могуць. Калі “водзюць мядзведзя і кабылу”, то песень не спяваюць.
Алесь Лозка