КУНІЦА (КУНА, КУНКА, КОНКА)
У беларускіх вясельных песнях К. (куна, кунка, конка) называецца нявеста, маладая. К. называюць таксама дзяўчыну ў традыцыйным звароце пры сватанні.
Гэта можна параўнаць з тым, што ў Сярэднявеччы дзяўчаты-сялянкі, якія выходзілі замуж у чужы маёнтак ці чужую воласць, давалі свайму ранейшаму пану адмысловую плату – “куніцу”.
Згодна з рэканструкцыяй настратычнай мовы, *kuni абазначае жанчыну, а *kana – “нараджацца”. Да гэтага блізкае лацінскае cunnus – “вульва” і cunae – “калыска, радзіма”.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2863
|