ДЗЕДАВІЦА

IНШАЗЕМЕЦ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 34
    Гасцей: 34
    Карыстальнікаў: 0

    IНШАЗЕМЕЦ

    Прадстаўнік іншаэтнічнай супольнасці, судатычны ў народнай свядомасці з катэгорыяй «іншасвету» і «варожага» ў адрозненне ад «карэнных», «мясцовых», «тутэйшых», характарызаваных станоўча. Падобнае супрацьпастаўленне вынікае з найбольш архаічнага і універсальнага механізму этнічнае самаідэнтыфікацыі, які палягае ў антыноміі «мы»—«яны», дзе «яны» патэнцыйна «непадобныя» і праз гэта «небяспечныя».

    Адна з галоўных вызначальных рысаў Ч. — іншамоўнасць — з’яўлялася тоеснай немаце («немец» — у значэнні Ч. і нямога) або «прыроднай» незразумелай мове («гергетанне» — у значэнні гогату гусей і незразумелай мовы; параўн. у загадках: «ляціць конь заморскі, іржэ па–польскі» — камар, «шыла–матавіла па–нямецку гаварыла» — ластаўка).

    Ч. прыпісваліся таксама разнастайныя хібы фізічнага, разумовага і маральнага чыну. Лічылася, напрыклад, што ў адрозненне ад «людзей» у жыдоў не можа быць сапраўднай душы, а толькі «пара», як у жывёлаў (Лепельскі пав.), у мазуроў — «чорная глотка» (Зах. Палессе), а рускія («маскалі») валодаюць невысокімі разумовымі здольнасцямі: «Не дуры Маскву, яна і так дурная» (Віцебшчына).

    Паказальна, што французы (радзей шведы) ці «літва», якія, паводле народных уяўленняў, нібыта пахаваныя ў курганах, таксама фігуруюць як людзі «вялікія», «не такія, як цяпер», што з’яўляецца спецыфічнай трансфармацыяй міфа пра асілкаў і волатаў (параўн. выслоўе «За дзядамі шведамі», г. зн. вельмі даўно). «Iнакшасць» Ч. палягае ў іх суаднясенні з «нячыстай сілай».

    У беларускім фальклоры чорт вельмі часта выступае ў вобразе «чорнага маскаля» ці «немчыка», «паніча ў нямецкай адзежы». Ч. прыпісваліся і моцныя чарадзейскія здольнасці (у пераважнай большасці дэструктыўнага кшталту). Яшчэ падчас аблогі Полацка войскамі Стэфана Баторыя (1579 г.) заліўныя працяглыя дажджы лічылі вынікам чарадзейства рускага гарнізона (паказальна, што ў сваю чаргу незвычайнае вядзьмарства стасавалася ў рускіх з «ліцвінамі»).

    На Смаленшчыне найбольш страшнымі здаваліся «ведзьмы–калмыкі», на Віцебшчыне чарадзейскія характарыстыкі датычылі латышоў. У беларускіх замовах ад «сурокаў» як шкаданоснае фігуруе «вока цыганскае, жыдоўскае, татарскае, маскоўскае». Найбольшая колькасць перасцярогаў і прымхаў датычыла жыдоў з цыганамі, што тлумачыцца радыкальнай розніцай паміж рэлігійнымі, сацыяльна–побытавымі і гаспадарчымі традыцыямі іх і беларусаў.

    Усякія дачыненні гэтай катэгорыі Ч. да аграрнага (і адпаведна касмічнага) цыкла ўсведамлялася карэнным насельніцтвам як вельмі небяспечны фактар: «Бяда, калі пазнаў мужык фунт (гандаль. — У. Л.), а жыд грунт». Так, калі пры выправе на раллю сустракаўся жыд, працу трэба было перанесці на наступны дзень. У адваротным выпадку замест збожжа магло ўрадзіць адно зелле (Случчына).

    Такая ж парада датычыла сітуацыі, калі «жыды стаяць у школе перад страшнай ноччу, бо будуць пустыя каласы — стаяны». Здольнасць Ч. негатыўна ўплываць на надвор’е («калі збіраецца шмат жыдоў ды цыганоў, то назаўтра будзе дождж, калі гэта лета, а калі зіма, то адлега») збліжае іх з «нячыстымі нябожчыкамі» (самагубца, тапелец), убачыць у сне якіх азначала тое самае.

    Па перакананні палешукоў, «кароста больш усяго бывае ад жыдоў. Ад жыдоў жэ яна й прыстае да людзей». Прадстаўнікам гэтага этнасу прыпісвалі здольнасць выклікаць і насылаць пошасці. Цыган жа, убачаны ў сне, азначаў пагрозу захварэць на ліхаманку.

    Адрозная рэлігія Ч. фармавала ў мясцовага насельніцтва перакананне, што, напрыклад, татары і жыды «моляцца чорту», «каб загубіць хрысціян». I варта даць грошай на тры жыдоўскія школы, як рабіны праз свае малітвы навядуць смерць на ворага замоўцы. Меркаваная сувязь Ч. з «нячыстай сілай» рабіла катэгарычна недапушчальным іх удзел у рытуалах каляндарнага і сямейнага цыклаў.

    Так, напрыклад, жыдоў і цыганоў ніколі не бралі ў кумы на радзіны. Спецыфічная, адрозная ад земляробства, дзейнасць цыганоў (крадзеж коней, варажба) і жыдоў (карчмарства, ліхвярства, гандаль), а таксама негатыўныя маральна–этычныя рысы іх асобных прадстаўнікоў (хлуслівасць, хітрасць, карыслівасць, нядобрасумленнасць) таксама набывалі для беларусаў знакавую форму.

    Лічылася, што набытае ў жыдоў ці цыганоў «у руку не пойдзе», і гэты тавар трэба хутчэй прадаваць, каб ён не змарнаваўся дарма (Случчына). У сонніках жыд і цыган пераважна трактаваліся як падман, страты, няўдалыя купля ці продаж. Гандаль гарэлкай гэтаксама набліжаў жыдоў да нячыстай сілы (гарэлка як вынаходка чорта), рабіў іх паслугачамі «ліхога».

    Паказальна, што, паводле фальклорнай традыцыі (легенда «П’яніца»), пачатковым месцазнаходжаннем жыдоў з’яўлялася пекла, адкуль іх за пляшку гарэлкі выпусціў п’яніца, пасля чаго яны рассяліліся па ўсёй зямлі.

    Аднак і пасля смерці жыд (як і большасць іншых Ч.) не можа патрапіць у рай і зноў апынаецца ў пекле: «Пана гром забіў, жыда чорт ухапіў». Вобразы Ч. шырока паказаныя ў беларускім казачным фальклоры і народным гумары. (Беларуская міталёгія).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/6483




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz