ПАЛАТНО
Двухнітовая льняная тканіна, вырабленая ў хатніх умовах.
Кужэльнае П., якое ткалі ў 11 – 14 і больш пасмаў, выкарыстоўвалася на жаночыя і святочныя мужчынскія кашулі, а таксама наміткі. З пачыснага (зрэбнага ў 8 – 10 пасмаў) П. шылі мужчынскія кашулі і порткі.
Гатовае П. бялілі, потым качалі качалкамі і скручвалі ў сувоі (паставы).
П. было абавязковым атрыбутам пасагу маладой.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18509
|