ЕМЯЛЬЯНЫ — ПЕРАЗІМНIКI, АМЯЛЬЯН
У Емяльянаў дзень прынята было частаваць кума з кумой. Кум i кума, прыходзячы ў госцi, прыносiлi ў падарунак мыла i ручнiк. Лiчылася, што такi падарунак прынясе здароўе дзецям. Калi бацькi купалi дзiця, яны абавязкова выкарыстоўвалi гэтыя рэчы i казалi: "З гускi вада, а з Ваняткi худаба". Выбар хросных бацькоў.
- Хроснымi бацькамi не маглi быць нявернiкi, нехрышчоныя людзi.
Абавязкова сачылi за тым, каб хросныя былi аднаго веравызнання з бацькамi дзiцяцi, якога будуць хрысцiць.
-Дзяцей, дзяўчат i юнакоў перадшлюбнага ўзросту таксама не бралi ў хросныя, бо яшчэ не было вядома, як складзецца лёс у iх самiх.
-Лiчылася, што лёс хросных бацькоў перадаецца iх духоўнаму спадкаемцу, таму пажадана, каб хросная мацi была ўдзельнiцай хоць бы аднаго вяселля, а яшчэ лепш, каб яна была шаферкай (пачэсным сведкай) на вяселлi ў бацькоў дзiцяцi. У гэтым выпадку хрэснiку перадавалася шчасце стварэння новай сям’i.
-Хросныя бацькi немаўляцi не павiнны быць мужам i жонкай. Яшчэ некалькi дзесяцiгоддзяў таму Царква адмовiлася б вянчаць пару, у якой жанiх i нявеста былi кумамi адзiн аднаму, аж да сёмага калена ўключна.
-Хросных бацькоў маглi браць для кожнага дзiцяцi паасобку, а магло быць i так, што адна пара хрысцiла ўсiх народжаных у гэтай сям’i дзяцей. l Неабходна запомнiць i заўсёды прытрымлiвацца залатога правiла народнай культуры: калi дзяўчыну (жанчыну) у першы раз запрашалi быць хроснай мацi, то яна можа хрысцiць толькi хлопчыка. Калi ж маладога хлопца цi дарослага мужчыну ўпершыню прасiлi быць хросным бацькам, то ён можа пахрысцiць толькi дзяўчынку.
-Вельмi непажадана браць хроснымi бацькамi людзей, якiя скасавалi свой шлюб, удоў, тых, хто дасягнуў 40-гадовага ўзросту, але не стварыў сваёй сям’i i не мае дзяцей.
-Не бралi хроснымi людзей, у якiх былi аднолькавыя iмёны з бацькамi. Лiчылася, што ў такiм выпадку хросная пара "замесцiць" пару сапраўдных бацькоў.
-У народзе добра замацавалася: калi няма вельмi важкiх прычын, адмаўляцца ад кумаўства нельга.
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК