ДЗЕДАВІЦА

“ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ”
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    “ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ”

    Пад такой назвай вядома гульня хлопцаў і дзяўчат, якая ўяляе вяселле некалькі пар. Як найбольш выдатная, дакладна свяшчэнная, яна выконваецца даволі рэдка і толькі зімою. У дні гадавых свят, напрыклад на Ражаство Хрыстова, Новы год, Загавіны перад Вялікім постам: абавязкова ў канцы гулянкі, пасля працяглых скокаў.

    Месцам жа гульні звычайна бывае карчма, таму што няма недахопу ў моладзі і яшчэ больш таму, што па несціпламу характару гэтай гульні ні адзін сямейны дом не згадзіўся б дапусціць яе да сябе, большасць сялян грэбуюць ёю.

    Калі ігрышча ў самым разгары, карчмар, які ужо даўно з нецярпеннем наглядаў надакучыўшыя яму скокі моладзі, нечакана ўскрыквае: “Што ўсё скокі ды скокі! Валей бы “Цярэшку жанілі” і тут жа іншы раз бярэцца прыпыняць ігру разышоўшагася музыкі. Калі пад уздзеянням такіх напаўнасмешлівых унушальных слоў ці па натуральнай сваёй хадзе ігрышча стане заканчвацца, карчмар, карыстаючыся добрай мінутай, пачынае прыспешваць жанатых мужчыну і жанчыну, раней намечаных ім.

    Каб заняліся ўсталяваннем будучага “вяселля”. І адразу па карчме праносіцца шумны гул: “Будуць Цярэшку жаніць! Будуць Цярэшку жаніць!”. Пачуўшы такія словы, пажылыя людзі адразу знікаюць у асобных памяшканнях карчмы, прадстаўляючы пакой для моладзі, якою з таго моманту пачынаюць кіраваць выбраныя карчмаром “бацька з маткаю”.

    Снуючы паміж маладых людзей , яны падгаворваюць іх хутчэй выбіраць сабе “жонку” альбо “мужыка” па свайму густу. Стараючыся ў гэтым выпадку ўздзейнічаць больш на хлопцаў, таму што дзяўчаты часта адмаўляюцца ўдзельнічаць ў складанні пар, выказваючы жаданне застацца тут толькі ў якасці гледача...

    Кожны з хлопцаў або захоплівае сілаю намечаную ім дзяўчыну, або падыходзіць да яе і любоўна надзявае ёй на галаву сваю шапку. Калі дзяўчына згодна прыняць удзел у гульні і быць у пары іменна з ім, то яна застаецца ў шапцы і ў такім выглядзе пара падыходзіць да “бацькі з маткаю”, атрымліваюць ад іх благаслаўленне і ўладкоўваюцца за стол па ўказцы бацькоў.

    У адваротным выпадку дзяўчына скідае надзетую шапку і ўцякае ад хлопца. Пры настойлівасці апошняга яе ўрэшце рэшт пасадзяць у пару сілаю, прычым справа не абыходзіцца без барацьбы, віскату і лаянкі.

    Кожную пару пасаджаную за стол “бацька з маткай” благаслаўляюць прыблізна такімі славамі: “Дай Бог вам шчасця і нішчасця, харошую долю ў волю, уцечкі на печкі дзеткі ў клеткі”. Але калі на “бацьку з маткай” надыдзе моцная жартаўлівасць, то пасля звычайнага благаслаўлення яны дадаюць “Беражы, зяцёк, нашу дачушку, йяна у нас адна, - ні бедна, ты ж цяпер узяў яе і спі з дачкою”.

    Пасля такога роду благаслаўлення ... музыкі спяваюць адну з наступных песень: ...Цярошка, Цярошанька! Цярошку бяда стала. З кім яго жонка спала У полі пад ліпкаю? З маладым Піліпкаю. ... Не ўцекай, мой дзедзінька, Не ўцекай лябедзінька! Пасядзі на печы печы ў кутку. Я ж табе штонікі натку З чырвоным наўнерыкам - Назавуць жаўнерыкам....

    У “Жаніцьбе Цярэшкі” звычайна ўдзельнічае да дзесяці пар і болей маладых людзей. І чым іх больш, тым большая ў гэтым заслуга “бацькі з маткаю”.. Іх абавязкам з’яўляецца: усімі сродкамі весяліць за сталом моладзь і пабуждаць у хлопцаў спаборніцтва наконт частавання сваіх “жонак”.

    Хлопцы са свайго боку стараюцца выхваліцца адзін перад адным, і часта гульня завяршаецца шумным разгулам: абдымкам, пацалункам, жартам усякага роду няма канца. Разыходзяцца позна, далёка за поўнач. Калі якой-небудзь дзяўчыне выпадае вяртацца да хаты без знаёмых і суседак, то новы “муж” абавязаны правесці сваю “жонку”.

    Зразумела, што, дзякуючы “вясельнаму” ап’яненню, жартам, пастаноўцы ўсёй справы на вясельны лад і многім іншым спрыяльным умовам маладыя людзі часам і апускаюцца. І сапраўды, ні адна “Жаніцьба Цярэшкі” не абыходзіцца без такога роду ахвяр, за якія ў хуткім часе разквітваюцца за сваю памылку, - горкімі слёзамі, пакутамі, познім пакаяннем.

    Сумленны хлопец у такім выпадку спяшаецца выканаць свой маральны абавязак у адносінах да пакрыўджанай ім дзяўчыны. І ўсё заканчваецца сапраўднай жаніцьбай...

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz