ДЗЕДАВІЦА

РАЙ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАЙ

    Гэты загадкавы вобраз некаторыя вучоныя лічаць адным з славянскіх багоў ураджаю. Рай згадваецца ў многіх беларускіх песнях, пры гэтым заўсёды звязваецца з багаццем, заможнасцю, дабрабытам: Зайшоў Раёк у Якаў дварок, яго дворы высокія, а ваконцы маляваныя, у яго сталы цясовыя, абрусы бялёвыя, а напіткі мядовыя, усе страўкі сахарныя. (Жніўныя песні. Мн., 1979. С. 463.) Узор, што абазначае Рай, мае выгляд разеткі з чатырох каласоў, якія перасякаюцца пад прамым вуглом (іл. 75). Як ужо згадвалася, Рай часта спалучаецца з іншымі сімвалаімі ўраджаю. Так, на посцілцы С.Пратасевіч (Слуцкі р-н) - з сімваламі Маці Зямлі-Карміцелькі і Спарыша (гл. іл. 75); А.Радашкевіч (Чарэя Сенненскага р-на) - з сімвалам хлеба; Дудзінай (Абухава Сенненскага р-на) - з сімваламі Спарыша і Маці Зямлі-Карміцелькі (гл. іл. 43); Залескай (Радашковічы Маладзечанскага р-на) - з сімваламі хлеба і Спарыша і інш. Такое спалучэнне адлюстроўвае складаную сістэму поглядаў сялянкі-ткачыхі на праблему атрымання добрага ўраджаю. Уся разнастайнасць такіх поглядаў адлюстравана на посцілцы Т.Гаспарадык (Нясвіжскі р-н, іл. 76). Пакроўская (Старое Сяло Віцебскага р-на) і Васілеўская (Мігуліна Сенненскага р-на) расшыфравалі сімволіку гэтай посцілкі так. Галоўную надзею сялянкі на ўраджай выяўляюць Спарыш (васьміканцовая зорка) і Рай (чатырохпрамянёвы сімвал з каласоў). Яны і займаюць галоўнае месца на посцілцы. Ромбы з маленькіх квадрацікаў абазначаюць дождж, ад якога таксама залежыць ураджай. Падобны матыў, але меншы - Маці Зямля-Карміцелька. Нарэшце, пастаўленыя парамі, досыць натуралістычна адлюстраваныя індыкі сімвалізуюць сямейны дабрабыт. Але тут трэба дадаць, што гэта яўна познія матывы. "Узор Рай, - тлумачыла дэкор на сваей посцілцы Д.Ваньковіч з Беласточчыны (гл. іл. 78), - я выткала таму, што мне вельмі хацелася добрага ўраджаю. Мы разарыліся ў вайну. Рай абазначае таксама багацце і дастатак". http://www.jivebelarus.net/our-heritage/belarusian-ornament.html?page=2




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz