ПАПЯЛІШЧА
Апошні сумесны пачастунак удзельнікаў вяселля і бліжэйшых суседзяў. Рэгіянальныя назвы хвасты, разгрэбіны. Адбывалася ў хаце бацькоў маладога пасля пярэзваў.
Вясельнікі нярэдка сваволілі: лавілі ь двары бацькоў або каго-небудзь з вясельнікаў курыцу, разрывалі яе і, асмаліьшы, елі або кідалі ў кіпень жывога пеўня ці парася і таксама пасля елі.
Гаспадары частавалі суседзяў, якія прыходзілі забраць пазычаныя на вяселле посуд і мэблю. Згодна са звычаем ім імкнуліся даць зкуы-небудзь закуску з сабою (адправіць не з пустымі рукамі), каб і надалей у іх доме было ўсяго поўна.
Калі хто-небудзь ішоў з іх дому ні з чым, лічылася, што гаспадары не жадаюць таму дабра і багацця.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18558
|