ДЗЕДАВІЦА

МIКIТА-ГУСЯТНIК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НА МIКIТУ-ГУСЯТНIКА

    На Мiкiту-гусятнiка – 28 верасня – на вясковых падворках бiлi выгадаваных за лета гусакоў – для свайго стала i на продаж. Згодна з павер'ямi, у гэты дзень дамавiк насылаў на гусакоў сурокi. Калi ж птушка гублялася, гэта лiчылi гарэзамi вадзянiка.

    Таму i дамавiка, i «гаспадара вады» пажадана было задобрыць да наступнай вясны. Існаваў нават пэўны рытуал. З усiх гусакоў, прыгатаваных на мяса, выбiралi найгоршага, забiвалi яго i без галавы кiдалi ў раку цi возера.

    Гэта было своеасаблiвае ахвяраванне вадзянiку. Галаву гусака неабходна было ахвяраваць дамавiку – яе неслi ў хату i клалi пад прыпечкам. Звычайна Мiкiтаў дзень заканчваўся «гусiным сталом», галоўным упрыгажэннем i пачастункам якога быў засмажаны гусак.

    У народзе прыкмячалi, што з гэтага дня дзiкiя гусi адлятаюць на поўдзень: «Гусi адлятаюць – зiму на хвасце нясуць».

    Па гомане адлятаючых гусей меркавалi аб надыходзе хуткiх маразоў. Казалi: калi гусакi ляцяць нiзка, зiма прыйдзе хутка, калi высока – маразоў яшчэ доўга не будзе.

    А яшчэ прыкмячалi так: калi гусi адлятаюць на Сямёнаў дзень (14 верасня), чакай ранняй зiмы. Па паводзiнах гусей прадказвалi будучае надвор'е не толькi восенню, але i вясной, калі гусi прылятаюць з выраю: калi ён стаiць на адной назе, падцiснуўшы другую, цi лопае крыламi – да маразоў; хавае пад крыло нос – да холаду.

    Даволi распаўсюджаным была наступная калядная варажба аб шлюбе. У хату пускалi гусака: да якой дзяўчыны гусак першым падыдзе, тая першай i шлюб возьме.

    Калi хлопец або дзяўчына бачылi ў сне гусака, гэта прадказвала хуткае вяселле.

    У беларускiм народным календары ёсць яшчэ адзiн дзень, якi называюць «гусiным святам» – гэта 31 студзеня, дзень ушанавання святога Апанаса, якога лiчаць ахоўнiкам гусакоў.

    З гэтага дня пачынаюць кармiць гусей зернем. А яшчэ ў народзе лiчылi: калi гуска прынясе два яйкi ў адзiн дзень, гэта прадказвае няшчасце ў сям'i.

    Каб засцерагчыся ад бедаў i нястачаў, нiколi не саджалi гуску на яйкi ў свята Дабравешчання.

    Старыя людзi казалi: «Калi на Дабравешчанне курыца або гуска знясе яйка, з яго атрымаецца пачвара або калека». (Беларуская міталогія).

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/acc1897e23ffdaa6.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz