ВІХОР
Зімой — завіруха, кудаса, — узняты ветрам слуп пылу або снегу. У міфалогiі асэнсоўваецца як праява дзейнасці нячыстай сілы, шабас, спраўляны чарцямі і ведзьмамі.
Прычыны тлумачылі па– рознаму: або гэта чорт з ведзьмай жэніцца, або чэрці з ведзьмамі балююць з радасці, што недзе засіліўся чалавек і ім удалося ўхапіць душу гэтага грэшніка, каб зацягнуць яе ў пекла, або памёр вялікі вядзьмак.
Віхор пакідаў пасля сябе вялікія разбурэнні: сарваныя стрэхі хат (гэта «чортава вяселле» коламі зачапіла), паваленыя дрэвы або пакручанае і паваленае жыта («палегліца»). Калі каго захопіць такі віхор, то трэба адразу сядаць або класціся на зямлю і жагнацца, каб адагнаць нячыстую сілу.
З мэтай барацьбы з віхрам у яго цэнтр кідалі сякеру або нож. На іх застанецца кроў ад параненага чорта. Цяжарнай жанчыне, якая ўбачыла віхор, забаранялася брацца ў бокі, бо тады дзіця народзіцца з чортавым рабром і стане асілкам, які зможа пераварочваць хаты.
Але ў яго будзе столькі чорных плямаў, колькі пальцаў да цела прытне цяжарная. (Беларуская міталёгія).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/6443
ВІХАР
Ад старажытных продкаў да нашых дзён захавалася ўяўленне, што віхар — не проста з’ява прыроды: гэта ляцяць чарты. Наляціць віхар — можа прынесці хваробу. Але віхар наўрад ці наляціць на чалавека, які носіць крыжык ці моліцца ў гэты час.
Ад віхра стараліся адвярнуцца, закрыць вочы і нос, не ўдыхаць ад яго паветра. Існуе павер’е, што калі кінуць у віхар сякеру ці востры нож, то зброя ўпадзе акрываўленаю, а параненыя ў віхры чарты знікнуць.
Крыніца: http://luninec.hmarka.net/muza/priroda.html
|