ЗАДУШНЫ ДЗЕНЬ
2/20 лістапада задушны дзень. Працяг памінальных дзён у католікаў. Асабліва ўрачыста адзначаецца Dzien Zaduszy ў палякаў, калі родзічы збіраюцца наведваць могілкі. Раней верылі, што ў Zaduszki душы прыходзяць пагрэцца, таму ў печы дзеля гэтага лажылі крыж-накрыж два паленцы і пакідалі на стале страву. У Польшчы заўважаюць, што ў Дзень Задушны бывае слякаць, неба плача, людзі плачуць, старцам затое хлеб перападае ад багатых міластыняў на памін душы.
Алесь Лозка |