ДЗЕДАВІЦА

АБЯРЭГ У ДАРОГУ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 51
    Гасцей: 51
    Карыстальнікаў: 0

    АБЯРЭГ У ДАРОГУ

    Тыя людзі, якія адпраўляліся ў далёкую дарогу або пераязджалі на новае месца жыхарства, бралі з сабой жменю роднай зямлі. Зямлю бралі ў далёкую дарогу, і калі здаралася, што чалавек паміраў на чужыне, то яе абавязкова высыпалі яму на магілу.

    Жменьку зямлі зашывалі ў ладанку і насілі як абярэг ад нячыстай сілы і пракляццяў. Калі хто-небудзь з мужчын ішоў на вайну, то перад хатай выконваўся наступны рытуал.

    Чалавек босай нагой пакідаў на зямлі след, маці або жонка збіралі гэты адбітак на чысцюткую хусціну, завязвалі на два вузлы і неслі ў хату за бажніцу. Людзі верылі, што з такім чалавекам нічога не здарыцца, таму што яго будзе перасцерагаць чырвоны кут.

    Калі ж чалавек вяртаўся дадому, зямлю высыпалі на тое ж месца, адкуль яе бралі. Знаўцы народных традыцый вучылі: калі на працягу сямі дзён на світанні сабраць зямлю з сямі магіл добрых нябожчыкаў, то гэта зямля будзе ратаваць ад усялякіх напасцяў.

    Калі трэба было вырашыць якую-небудзь складаную спрэчку і даказаць сваю праўдзівасць, чалавек кляўся зямлёй. Той, хто лічыў, што праўда за ім, браў у рукі ці ў рот зямлю, або клаў яе сабе на галаву. Пры гэтым ён ведаў: зман недапушчальны, бо тут жа на вачах прысутных ён пачарнее, як зямля.

    Калі мужчына і жанчына жылі між сабой без царкоўнага шлюбу, то іх прымушалі з'есці крыху зямлі і паклясціся ў вернасці адно аднаму. Народныя лекары ведалі, што самым цяжкім быў праклён маці. Ні адзін знахар зняць яго не мог. Каб паспрабаваць зняць праклён, сын або дачка павінны былі стаць на калені і з'есці жменьку зямлі або тройчы пацалаваць зямлю.

    Да матухны-зямлі людзі звярталіся з просьбай, каб усе тыя, з кім даводзіцца кантактаваць на працы або ў жыцці, ставіліся з павагай і разуменнем.

    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/dff897647e3cf04e.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz