НАДКОСНІК
Вясельны чын з боку маладой, звычайна яе брат або блізкі сваяк. Ён прыводзіў маладую на ручніку на пасад, расплятаў ёй касу і браў за яе выкуп у жаніха. Н. суправаджаў маладую да шлюбу і трымаў над ёю вянок у час вянчання.
Праз гадзіну – дзве пасля ад’езду маладых услед за імі да маладога разам з іншымі сваякамі маладой ад’язджаў і Н. (яны везлі пачастунак і пасцель маладых).
Пасля гэтага Н. страчваў свой чын і станавіўся адным з вячэрнікаў. Калі маладая аказвалася не цнатлівай, сваякі маладога надзявалі на шыю Н. хамут.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/17859