ПАТЭЛЬНЯ
Галоўным у магічнай прагматыцы П. з’яўляецца матыў сувязі з агнём, печчу, адсюль ачышчальныя, апатрапеічныя і прадукавальныя якасці: у асобных вёсках, пасадзіўшы на П., прычэсвалі нявесту, выкарыстоўвалі П. у народнай медыцыне.
Цесная сувязь П. з агнём тлумачыць сюжэты легендаў і паданняў, дзе гэты прадмет выкарыстоўваўся для барацьбы з воднай стыхіяй – ручаём, ракой, возерам: жанчына, праклінаючы ваду за патапленне дзіцяці, кідае ў яе П. і тым знішчае раку.
П. як пячное начынне сімвалічна ўяўляе сабой цэнтр хаты, а ў праекцыі на макракосм атаясамліваецца з сакральным цэнтрам Сусвету, з сусветным каменем (параўн. тэкст замовы: “На моры, на кіяні стаіць куст. У тым кусце ляжыць чорная руна. У чорным руні ляжыць змія Шкурапея”).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4033
|