ДЗЕДАВІЦА

КЛАДНІК, КЛАДАВІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КЛАДНІК, КЛАДАВІК

    Дух, які валодае скарбамі і ахоўвае незлічоныя багацці. Апранаецца ў срэбраную світку з залатым поясам, на галаве – канічная шапка з літога золата. Абуваецца К. у срэбраныя лапці або ў боты з залатымі мысамі.

    У руках трымае дарожны кій з чыстага срэбра і залатымі булдавешкай і наканечнікам. Уся хатняя абстаноўка К. ззяе ад каштоўных металаў і камянёў, што служыць яму для асвятлення ў доме і ў дарозе.

    Аднак пры гэтых багаццях К. застаецца бедняком, бо з гэтага не бярэ і драбніцы на свае харчовыя патрэбы. Ад худобы К. ледзь перасоўвае ногі. У яго срэбраным кашалі валяецца ўсяго толькі недаедзеная ўкрадзеная ці выпрашаная, як міласціна, хлебная скарынка.

    Сквапнасць К. выпрацавала ў ім злосць і на людзей, і на сваіх братоў: з першымі ён не ўступае ў кантакт, а ў другіх бачыць пасягальнікаў на дабро, якое сцеражэ і якое павінна памнажацца за кошт ахвяры ці пагібелі яе душы.

    К. загубілі шмат людзей, што няспынна цягнуцца да скарбаў. Амаль усе скарбы з’яўляюцца крадзеным ці здабытым праз разбой дабром.

    Таму на іх ляжыць праклён, які і губіць іх шукальнікаў. Калі нейкі ўладальнік багацце хавае яго ў зямлю і накладвае закляцце, К. падхоплівае дабро і нясе яго ў глябіню, а чалавек, перастаючы быць гаспадаром скарбу, зможа зноў яго ўбачыць толькі тады, калі надумаецца нешта дакласці.

    Скарбам можа спакусіцца іншы шукальнік лёгкай нажывы. К. падымае скарб да паверхні зямлі і назірае за скнарам, пакуль той не заключыць здзелку з нячысцікам.

    Зрэдку К. выстаўляе скарбы дзеля праветравання, і гэты момант можа стаць зручным для захопу багацця, вядома, калі самога К. не будзе паблізу.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2612




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz