ПЕРШАЯ БАРАЗНА
Традыцыйны земляробчы абрад пачатку веснавых палявых работ; тое, што і заворванне.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18591
ПЕРШАЯ БАРАЗНА
Традыцыйны земляробчы абрад пачатку веснавых палявых работ. Лакальныя назвы арэльба, запашка. Прыходзілася на канец красавіка – пачатак мая і прымяркоўвалася да народнага календара (у залежнасці ад шматлікіх феналагічных прыкмет – цвіцення пэўных раслін, прылёту з выраю птушак, стану глебы, надвор’я і інш).
Першы выхад у поле быў святам і суправаджаўся комплесам сімвалічна значымых абрадавых дзеянняў, звычаяў, павер’яў. Араты ўставаў на золку, надзяваў чыстую кашулю і, акрапіўшы сваіх валоў ці коней крынічнаю вадою, адпраўляўся з сахою ў поле. Браў з сабою рытуальны хлеб і ваду, нярэдка соль і яйкі. Вада і хлеб у слав.
Абраднасці лічыліся абярэгамі: паводле павер’яў, яны аберагалі ад нежаданых сустрэч і дурнога вока і нібыта перадавалі ўзноўленым палеткам сваю жыццёвую сілу. У дзень З. селянін араў нядоўга. Прайшоўшы 2 – 4 баразны, вяртаўся дамоў, дзе яго чакаў святочна накрыты стол. У той дзень гаспадыня пякла абрадавае пячэнне у форме земляробчых прылад (раздвоенай сахі, бараны, сярпа і інш.).
Нягледзячы на адзіную семантыку і сімволіку абраду З., яго абрадавыя элементы мелі асаблівасці ў розных рэгіёнах. У Зах. Палессі араты адпраўляўся ў поле на захадзе сонца, браў з сабою згорннутыя ў чысты абрус (ці ручнік) хлеб, соль і т. зв грамнічную свечку. Разаслаўшы на мяжы абрус, ён клаў на яго хлеб – соль, нізка кланяўся ніве і праходзіў першую баразну.
На Усх. Палессі селянін адпраўляўся на З. раніцою, браў з сабою, апрача хлеба і солі, велікодныя вараныя яйкі і мяса. Косці ад мяса і шкарлупінне з яек ён закопваў на мяжы. Часам па краю ўзаранага поля рассявалі мак (“Радзіся поле так густа, як мак). У Паўн. – Усх. Беларусі абрад З. нярэдка суправаджаўся рытуальным качаннем на спіне каня курынага яйка (“Будзь мой конь гладак і повін, як яйцо”).
У многіх месцах З. папярэднічалі провідкі. Рацыянальная аснова З. захавалася да нашага часу і знайшла сваё месца ў сучаснай працоўнай абраднасці.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13473
|