ГУМЕННІК, ПАДАВІННІК
Сядзібны дух, які жыве ў гумне, пад асеццю, ахоўвае гэтую забудову і дапамагае гаспадару сушыць і малаціць збожжа. Г. уяўляўся дабрадушным дзядком маленькага росту, падперазаным саламяным перавяслам.
Яго часта можна бачыць, але не трэба з ім загаворваць, а толькі маліцца і хрысціцца. Тады Г. зробіць сваю работу і стане нябачным.
Пакуль гумны стаяць пустыя, Г. жыве ў жыце ў полі, таму народ часам блытаў яго з Палевіком.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1112
|