ДЗЕДАВІЦА

КАГО Ў КУМЫ ЗАПРАШАЦЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 26
    Гасцей: 26
    Карыстальнікаў: 0

    КАГО Ў КУМЫ ЗАПРАШАЦЬ

    Кум — кума. Хросных бацькоў звычайна выбіраюць з ліку сваякоў (у асобных выпадках нават самых блізкіх) ці сяброў. Гэта павінны быць надзейныя і паважаныя людзі, якія разумеюць сваю адказнасць за выхаванне свайго хрэсніка перад Богам і людзьмі, таму што яны будуць ведаць галоўную яго таямніцу — хроснае імя.

    Несумленны чалавек можа забраць у немаўляці поспех, шчасце, здароўе і прынесці шмат бед. Узгадайце: любая замова (незалежна ад таго, зарыентавана яна на дабро ці на зло) накіравана на канкрэтнае імя, таму што толькі ў такім выпадку яна дасць станоўчы вынік.

    * Хроснымі бацькамі не могуць быць няверуючыя, нехрышчоныя, непаўналетнія людзі. Лічыцца, што лёс хросных бацькоў перадаецца іх духоўнаму спадкаемцу, таму было пажадана, каб хросныя бацькі былі жанаты мужчына і замужняя жанчына. Праўда, у ХХ стагоддзі імі маглі стаць і 12—15-гадовыя юнакі і дзяўчаты.

    * Хросныя бацькі на момант хрышчэння немаўляці не павінны быць мужам і жонкай.

    * Вельмі непажадана браць хроснымі бацькамі людзей, якія скасавалі шлюб, удоў, тых, хто дасягнуў 40-гадовага ўзросту, але не стварыў сваёй сям’і і не мае дзяцей.

    * Верылі, што лёс хрэсніка будзе ўдалым, калі яго хросная маці была ўдзельніцай хаця б аднаго вяселля, а яшчэ лепш, каб яна была шаферкай (пачэснай сведкай) на вяселлі ў бацькоў дзіцяці. У гэтым выпадку хрэсніку перадавалася шчасце стварэння новай сям’і.

    * Хросных бацькоў маглі браць для кожнага дзіцяці паасобку, а магло быць і так, што адна пара хрысціла ўсіх народжаных у гэтай сям’і дзяцей.

    * Неабходна запомніць і заўсёды прытрымлівацца залатога правіла народнай культуры: калі дзяўчыну (жанчыну) у першы раз запрашалі быць хроснай маці, то яна можа хрысціць толькі хлопчыка. Калі ж маладога хлопца ці дарослага мужчыну ўпершыню прасілі быць хросным бацькам, то ён можа пахрысціць толькі дзяўчынку.

    * Цяжарная жанчына і жанчына, якая нарадзіла, на працягу 40 дзён пасля родаў не можа быць хроснай маці.

    * Не бралі хроснымі людзей, у якіх былі аднолькавыя імёны з бацькамі. Лічылася, што ў такім выпадку хросная пара “замесціць” пару сапраўдных бацькоў.

    * Народная традыцыя вельмі асцярожна падыходзіць да асэнсавання паняцця “перакрыжаванага хрышчэння”, г.зн. я пахрысціў вашых дзяцей, вы — маіх.

    * Калі дзяўчына “засядзелася ў дзеўках”, то яна магла змяніць сваё становішча, калі пахрысціць пазашлюбнае дзіця — хлопчыка. Лічылася: як толькі ён пачне хадзіць, хросная маці возьме шлюб.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=18584




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz