ДЗЕДАВІЦА

БАБКА [1], БАБКА-ПАВIТУХА, БАБА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАБКА [1], БАБКА-ПАВIТУХА, БАБА

    пажылая, спрактыкаваная i паважаная жанчына, якая валодала прыёмамi народнай медыцыны i выконвала акушэрскія функцыі ў час родаў, а таксама шматлiкiя абрады, звязаныя з адразаннем пупавiны, першым купаннем i спавiвaннeм дзiцяцi, укладаннем яго ў калыску i інш.

    Акрамя таго, яна iмкнулася «аблегчыць» пакуты парадзіхi магiчнымі дзеяннямі, заснаванымі на веры ў звышнатуральныя сiлы: развязвала вузлы, адмыкала замкi, расплятала косы i iнш. Пры першым купаннi Б. мела права даць дзiцяцi iмя (на Палессі гэты звычай называўся «ахрысціць дзiця з вады»).

    На працягу першых трох дзён пасля родаў Б. купала дзiця i рабiла ўсю хатнюю работу ў доме парадзiхi. На радзiнах Б.- самы шаноўны госць i распарадчык святочнага застолля, да якога яна гатавала спецыяльную абрадавую страву - бабiну кашу. У наш час ролю Б. на радзiнах звычайна выконвае старэйшая сваячка парадзiхi.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7823

    БАБКА-ПАВІТУХА

    Нормы народнай культуры сфарміравалі шэраг патрабаванняў, якім павінна была адпавядаць бабка-павітуха. Як правіла, гэта была жанчына сталага веку, часцей за ўсё ўдава або замужняя, якая ўжо не здольная нарадзіць. Не магла быць павітухай бяздзетная жанчына і тая, якая ніколі не была замужам. Існавала павер'е, што ў гэтым выпадку роды будуць цяжкімі, а народжанае дзіця доўга не пражыве.

    Перавага аддавалася тым бабулям, якія пражылі шчаслівае жыццё і карысталіся павагай сярод аднавяскоўцаў. Калі ж павітуха, запрошаная прымаць роды, некалі здрадзіла мужу, то лічылі, што дзіця будзе хворым і пражыве нядоўга. Ні ў якім разе не запрашалі прымаць роды тых жанчын, у якіх быў злы і сварлівы характар, якія мелі чорныя вочы і "цяжкую" руку і хоць калі-небудзь абмывалі нябожчыка.

    Бабка-павітуха павінна была валодаць шэрагам самых неабходных акушэрскіх прыёмаў. Шырока скарыстоўваліся разнастайныя магічна-рытуальныя дзеянні: у хаце адкрывалі ўсе замкі, куфры, на парадзісе расшпільвалі ўсе гузікі, усіх родных прасілі развязаць паясы або расплесці косы. Каб перасцерагчы парадзіху ад сурокаў, побач з ёю клалі нож або абвязвалі яе чырвонай ніткай.

    Падчас родаў бабка-павітуха бясконца малілася, бо ў народзе верылі, што менавіта ў гэты час да парадзіхі прылятае Архангел Міхаіл і ўсе апосталы (лічыцца, што найвялікшымі апякункамі парадзіх з'яўляюцца Багародзіца, святыя Ганна, Варвара і Кацярына велікамучаніца. Меркавалі, што родам спрыялі св. Уласій, Іаан Багаслоў і бабуля Саламаніда, якая, у адпаведнасці з апакрыфічнымі паданнямі, прымала Ісуса Хрыста).

    Пры гэтым бабка-павітуха трымала ў руках грамнічную або чацвярговую (купленую ў Чысты чацвер) свечку. У выключных (цяжкіх) выпадках запальвалі вянчальныя свечкі.

    Аксана Катовіч, Янка Крук Звязда

    Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/Pavitucha




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz