АЎЛАС
Прысвятак у народным календары, якi адзначалi з язычнiцкix часоў (свята Вялеса; 11 лютага с. ст.). Царква прымеркавала да яго дэень хрысцiянскага пакутнiка Уласа, якi ў народзе лiчыўся апекуном хатняй жывёлы.
Таму А. называлi каровіным святам, не шануючы якое гаспадар меў небяспеку наклiкаць на сваю жывёлу бяду. Каб цяляты раслi здаровыя, гаспадынi выпякалi на А. аладкi.
У некаторых мясцовасцях А. спраўлялi як конскае свята. У гэты дзень коней лепш кармiлi, зyciм не працавалi на ix (але аб'язджалi маладых коней). А. часта супадаў з масленiцай - апошнiм скаромным тыднем перад вялiкiм постам, адкуль i пайшла прыказка “Ha А. бяры каўшом масла”.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7663
|