ДЗЕДАВІЦА

ВЫРАЙ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 23
    Гасцей: 23
    Карыстальнікаў: 0

    ВЫРАЙ

    Віктар Каралькоў.

    (балт. – слав. *?r - ?мора?), у беларускай міфалагічнай традыцыі – старажытная назва раю і райскага Сусветнага дрэва, у вяршынях якога жывуць птушкі і душы памерлых.

    У беларускім фальклоры распаўсюджаны матыў “замыкання” і “адмыкання” В. Богам або ягонымі намеснікамі (пчалой, жаваранкам). “Замыканне” В. на зіму адбываецца на Узвіжанне (27 верасня), супадае з восеньскім раўнадзенням, калі птушкі і змеі займаюць свае месца ў В., адпаведна ў кроне і каранях Сусветнага дрэва.

    “Адмыканне” В. прыпадае на Саракі (22 сакавіка) і звязана з веснавым раўнадзеннем і прылётам птушак, чароды якіх таксама насілі назву В. Той, хто першы ўбачыў В., лічыўся шчаслівым і ўдалым чалавекам на працягу года.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/672




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz