ВАКУЛЫ
19 студзеня у праваслаўных і 6 студзеня у каталікоў прысвятак Вакулы. На Палессi лiчылася, што Вакула ахоўваў ад ператварэння ў ваўкалакаў (Зяленін, 1915). Аб iснаваннi легенд аб гэтых пярэваратнях яшчэ пiсаў старажытнагрэчаскi гiсторык Герадот. У Беларусi iх iснуе нямала.
У рускiх вядома як прысвятак Вуколы Цялятнiк, з якога пачынаецца вясеннi ацёл кароў.
У царкоўным календары – прападобны Вукола, епiскап Смiрнскi (каля 100 г.).
Алесь Лозка
|