ДЗЕДАВІЦА

МАРОКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАРОКІ

    30 ЧЭРВЕНЯ МАРОКІ.

    Марокі-туманы ды малочныя рэкі ў гэты дзень цякуць. Марок - гэта змрок, цемра і гушчыня паветра. Марок - гэта марыва, якое паднімаецца выпарэннем ад зямлі ў моцную спякоту, вагаецца, рухаецца і ўяўляе падманныя відовішчы.

    На Мануіла марок вабіць, сумам-гаркатой душу труціць: "Выйдзі за вароты!" Чуецца, быццам хтосьці просіць голасам людскім агню вынесці з хаты, пасвяціць.

    А тамака ўжо і дзіўна зусім бывае. Нечае зялёнае вока ў гушчыні паветра ўспыхвае! І загадае: "Выйдзі ў сенцы! Запалі у парога агню, пасвяці!" А каму? Немаведама каму кажа лукавы. А іншы раз аб такім распавядаюць вясковыя людзі: паглядзіш, белая карова ў ганка стаіць.

    А табе хтосьці знак дае: "Намучылася скаціна, змарнавалася. Ты яе заляцайся. Загані ў свой хлеў. З адных ясляў са сваёй каровай накармі!"

    Старыя асцярагаюцца у гэты дзень: "Лішні раз перахрысціся, белай каровы асцеражыся. Малочнай рацэ не вер. Здаецца ўсё гэта табе. Здаецца.

    Толькі ты за дзверы, толькі падыдзеш да яе, а скаціна тая далей далёкага, маркотней маркотнага. Стаіць ўжо ў поле, як у няволі. А вочы - накшталт як побач, поплеч цябе плачуць, клічуць, сэрца з цябе цягнуць.

    Ты кінешся ў поле - а белая карова ўжо на узгорку. Жаль ахопіць. Малако само з вымечка цячэ. Сілы ў скаціны адымае... Калі сілы знойдзеш, ды перахрысціся, ды да хаты абярніся, то ўбачыш: ты ўжо ад хаты-то не ведаеш ў якім боку!

    І сам ужо ў няволі, следам за белай каровай, не разбіраючы шляху, ідзеш. І вось ужо багна. Нечыя ручышчы кашчавыя цябе хапаюць, бурбалкі іржавыя з гнілой зямлі лезуць.

    Разумны чалавек, ён сілы збярэ, Ісусаву малітву стане чытаць, вока не ўздымаючы, і даверыцца Маці Божай: "Матка Божая, не пакінь мяне, грэшнага, рассячы путы д'ябальскія, пакажы шлях выратавальны!" - так і выратуецца".




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz