ДЗЕДАВІЦА

КАМЯНІ – СЛЕДАВІКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМЯНІ – СЛЕДАВІКІ

    Камень-сьледавік. Вёска Маяк, Слуцкі раён Менскае вобласьці. Фота І.Клімковіч.

    Валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі (прыродныя ці штучныя) у выглядзе нагі ці далоні чалавека (антрапаморфныя) або ў форме слядкоў розных жывёл (зааморфныя).

    Звычайна слядок адзін, але ёсць два і тры. К.-с. вядомыя амаль ва ўсім свеце, але найбольш іх на тэрыторыі, блізкай да Балтыйскага мора. Над некаторымі К.-с. пабудаваны капліцы, храмы. Культ следавікоў мае даўнюю традыцыю і спалучаецца як з паганскімі, так і хрысціянскімі вераваннямі.

    У часы паганства К.-с. былі звязаны з культамі, прысвечанымі багам, блізкім да хтанічнай сферы. На тэрыторыі Беларусі ўлічана каля сотні К.-с. Яны невялікіх памераў (да 1,5 – 2 м) і найчасцеё знаходзяцца ў балоцістых мясцінах, часта побач з крыніцай, калодзежам, ручаём. Найбольш пашыраныя назвы следавікоў – Божы слядок, След святога Мікалая, След Багародзіцы. Ёсць назвы След Валатоўны, Ступень дзяўчыны Лебедзь, След святога Антонія.

    Паданні ў асноўным маюць наступныя сюжэты: След пакінула Маці Божая (Святая Дзева). Калі ішла ў Ерусалім з малым дзіцем на руках; След пакінуў святы Мікалай, калі ішоў у царкву паказваць цуды.

    Найбольш вядомыя помнікі блізу Слаўгарада (След Кацярыны-Валатоўны), блізу в. Ківачына Пружанскага р-на (След Святой Дзевы), в. Куцаўшчына Капыльскага р-на (След святога Мікалая), в. Гальшаны Ашмянскага р-на (чортаў ступень), в. Расальшчызна Іўеўскага р-на (След д’ябла – абжоры), в. Сянежычы Навагрудскага р-на (След Багародзіцы і След чорта) ды інш. Да К.-с. людзі ходзяць на Вялікдзень, Юр’я, Дзевятнік, Сёмуху, Купалле.

    Паводле павер’яў, дажджавая вада са слядкоў дапамагае ад галаўнога болю, ад хваробаў вачэй, ад трасцы, лечыць бародаўкі ў чалавека і жывёл.

    Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/2302

    КАМЯНІ - СЛЕДАВІКІ

    Сярод камянёў-помнікаў ёсць і камяні - следавікі. Прыродныя ці штучныя паглыбленні на паверхні каменя, падобныя да адбітка чалавечае нагі ці далоні (антрапаморфныя) альбо ў форме слядкоў розных жывёл (зааморфныя), вядомы ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, але найбольш іх на тэрыторыі, блізкай да Балтыйскага мора.

    Пра сляды-паглыбленні пісалі яшчэ старажытныя гісторыкі, пасля іх — падарожнікі эпохі геаграфічных адкрыццяў. Цяпер — археолагі, геолагі, этнографы. Звычайна слядок адзін, але здараюцца два і тры. Высветлілася, што амаль паўсюль пра такія камяні расказваюць легенды і паданні. Над некаторымі з іх пабудаваны капліцы, храмы.

    Культ следавікоў мае даўнюю традыцыю і спалучаецца як з паганскімі, так і хрысціянскімі вераваннямі. У старажытныя часы камяні-следавікі былі звязаныя з культамі, прысвечанымі багам, блізкім да хтанічнай сферы. На тэрыторыі Беларусі ўлічана каля сотні камянёў-следавікоў. Яны звычайна невялікіх памераў — да 1,5—2 м і найчасцей знаходзяцца ў балоцістых мясцінах, нярэдка побач з крыніцай, калодзежам, ручаём.

    Сярод іх распаўсюджаны такія назвы — Божы слядок, След Божай Маці, След Чорта, След святога Мікалая, След Багародзіцы. Ёсць і такія назвы, як След Валатоўны, Ступень дзяўчыны Лебедзь, След святога Антонія і іншыя. Паданні пра іх маюць у асноўным наступны сюжэт: След пакінула Маці Божая (Святая Дзева), калі ішла ў Ерусалім з малым дзіцем на руках; След пакінуў святы Мікалай, калі ішоў у царкву паказваць цуды.

    А вось што пісаў у XIX ст. этнограф М. Мялешка: «Беларусы часта думалі, што, калі душа нябожчыка вандруе па свеце ў пошуках спакою, яна спатыкаецца і чапляецца на сваім шляху, таму на камянях могуць заставацца адбіткі босых ног». Вартае ўвагі і другое яго назіранне. У пачатку XX стагоддзя на сцежках можна было яшчэ сустрэць драўляныя кладкі з вы- разанымі на іх выявамі ступака.

    У народзе лічылася, што гэта ўказальнік накірунку для душы памерлага. Кожны, хто праходзіў побач са слядком, казаў: «Памажы, Божа» і ўспамінаў таго, чыёй душы быў прызначаны знак. Такім чынам, як лічаць даследчыкі, следавікі — адна з формаў культу продкаў, які захаваўся і дагэтуль.

    За свой доўгі век ледавіковым валунам даводзілася выконваць розныя функцыі. Камяні з выявай следу ў старажытнай Беларусі ўшаноўваліся як паганскія боствы, а пасля прыняцця хрысціянства сталі сімвалічнымі аб'ектамі і для новай веры.

    Прыкладам вышэйсказанага з'яўляецца тое, што і дагэтуль да камянёў-следавікоў людзі ходзяць на Вялікдзень, Юр'я, Дзявятнік, Сёмуху, Купалле. Паводле народных павер'яў, дажджавая вада са слядкоў дапамагае ад галаўных боляў, ад хваробы вачэй, ад трасцы, лечыць бародаўкі ў чалавека і жывёл.

    Крыніца: http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/27/Таямнічымі_дарогамі_Уздзеншыны.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz