ДЗЕДАВІЦА

ГРАДАВАЯ СЕРАДА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГРАДАВАЯ СЕРАДА

    Пачатак Праводнага (Вархушына, Мёртвага) тыдня (Провады, Градавая серада). Серада пасля Вялікадня. У Драгічынскім раёне пасля работы вечарам зіму «ганілі»;

    На Піншчыне кідалі шкарлупінне з яек на ваду і спявалі: «Ідзі, зіма, бо ты нам хліб выела»; кідалі чырвоныя яйкі або камяні на поўнач, на вароты са словамі: «Пошла, зіма, до Кіева, а нам лето покінула» (Талстая, 1986).

    Лічылася, што ў Градавую сераду, каб град не пабіў палі, трэба было абыходзіць іх з грамнічнаю свечкаю і пасціцца (Нікіфароўскі, 1897).

    Алесь Лозка

    “ГРАДАВАЯ” СЕРАДА — “СУХІ” ЧАЦВЕР

    На Палессі кожная серада ў перыяд паміж Вялікаднем і Ушэсцем лічылася градавой: “Ат самое Паски и да самага Ушэсьця кожда серада — спецыяльна ад града: ничаго не делають (не чапаюць ні зямлю, ні ваду).

    Градавая серада — свято варавитэе. Земли трогать не нада” (запісана ў Петрыкаўскім раёне). Аднак найбольш пашырана традыцыя называць Градабойнай, або Градавой тры наступныя серады.

    Адна з іх — серада на Велікодным тыдні. Другая Градабойная серада — гэта серада перад Тройцай, перад Сёмікам: “Градовая сэрэда жывэ пэрэд Труйцэю”.

    Нарэшце, серада пасля Тройцы, на Русальным тыдні таксама называецца Градавой: “Эта ж яе треба сильна сьвяткаваць, каб град не йшоў”. У гэты дзень катэгарычна забаранялася працаваць пад пагрозай таго, што летняя навальніца магла спаліць хату, а град — нанесці шкоду градам і пасевам.

    Назаўтра, у чацвер, выконваліся абрады процілеглага напрамку, аб чым даволі выразна гаворыць ужо сама назва дня — Сухі чацвер. Найбольш шырока вядома забарона на тыя ці іншыя работы, звязаныя з зямлёй: нельга капаць, сеяць, араць, саджаць, палоць, акучваць або якім-небудзь іншым спосабам “варушыць зямлю”.

    Парушэнне гэтых забаронаў пагражае засухай або гібеллю ўраджаю (“само пасохне”). У некаторых выпадках спецыяльна агаворваецца забарона на работы з цвітучымі агароднымі культурамі; параўнайце: “Сухый чэтвэр. Посля Паски и посля Труйцы мы нэ полэм, нэ робим ныц цвитючэго. Вот картошка, например, цвитэ, огурцы, мы йих нэ полэм. А шчо нэ цвитэ, то можно”.

    У заходніх раёнах Палесся ў “сухія” дні забаранялася ставіць (гарадзіць) плот — баяліся “загарадзіць дождж”. Паўсюдна на Палессі ў сухі дзень прынята было прасушваць адзенне ад зімовай сырасці.

    Часам у гэтыя дні каля калодзежаў і святых крыніц ладзілі малебен. На самым захадзе і на самым усходзе Палесся існаваў звычай абліваць адзін аднаго вадой. Тое ж самае адбывалася ў сераду пасля Вялікадня. Рабілася гэта, каб лета было мокрым.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=33087

    ГРАДАВАЯ (ПЕРАПЛАЎНАЯ, КРЫВАЯ) СЕРАДА

    Градавая (Пераплаўная, Крывая) серада – дзень перад Тройцай (тое самае, што і чацьвёртая серада пасля Вялікадня), лічыцца небяспечным для палявых работ. Нічога не садзілі, не палолі, каб не вырасла крывым (Булгакоўскі, 1890. С. 178).

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz