ДЗЕДАВІЦА

ПОЎДЗЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПОЎДЗЕНЬ

    Час асаблівай актывізацыі сонца, пасля якога яно пачынае свій ход да небакраю, ва ўяўленнях беларусаў – ідзе да сну або нават на той свет. Менавіта адразу пасля П. з хаты выносілі нябожчыка, які разам з Сонцам пачынаў свій шлях у замагілле. Сакральная вылучанасць П. забяспечыла прымеркаванасць да гэтага часу многіх магічных загадаў.

    Да прыкладу, апоўдні пад Новы год гаспадар абвязваў дрэвы невымалачанай саломай, каб яны далі столькі ж пладоў, колькі ў каласах зерня. У П., калі сонца ў зеніце (“пад просту”), асабліва небяспечным лічылася бываць у полі, найперш у перыяд красавання жыта. У беларусаў у П. пасля Духа калыхаліся на голлях русалкі.

    У Петрыкаўскім р-не зафіксаваныя адметныя рэгіянальныя назвы Вадзяніка – “поўдзень” і “палудзённік”, несумнеўна, звязаныя з уяўленнямі пра П. як час актыўнасці нячыстай сілы. Верылі, што ў П. гэты дух грэецца на сонцы або купаецца ў вадзе ля берага, таму маці не пускалі сваіх дзяцей у гэты час на раку.

    У павер’ях Тураўшчыны ў П. з’яўлялася няпэўная дэманічная існасць: “А тое што ў поўдзень пужае. Вускачыло, такія пара коней сівых, погуляло, да под облакі”. Верылі, што толькі ў П. збываюцца мацярынскія праклёны. Актывізавалі ў П. сваю дзейнасць і чараўніцы.

    Апоўдні жанчына голая, проставалосая прыгібала да зямлі сем каласоў са словамі: “Кручу, кручу наўпакі, каб не было ні хлеба, ні мукі”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz