ДЗЕДАВІЦА

РАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАК

    Бяскрыўдная карысная iстота, з даўнiх часоў залiчаная да хтанiчнага свету, стала аб'ектам пагарды, кпiнак, насмiхання. Пра яго казалi, што ў яго вочы ззаду, не так як ва ўсiх жывёл. Апавяданнi пра Р., створаныя з мэтай тлумачэння асаблiвасцяў жывёлiны, нясуць у сабе элемент легкаважнага стаўлення да Р., набываюць анекдатычнае гучанне. Паводле паданняў, калi бог раздаваў жывёлам вочы, усе такiя прыгожыя, каляровыя, выразныя, Р. корпаўся ў карчах i на раздачу прыпоўз пазней за ўсiх, калi засталiся адны маленькiя чорненькiя, што бог i прапанаваў Р. Расчараваны Р. хацеў зусiм адмовiцца ад такога дару i груба, са злосцю адказаў богу, як гэта робяць пры сварцы: «У с... iх уваткнi!» Бог iронii не прыняў i зрабiў, як было сказана. Iснуюць таксама цiкавыя песнi пра сватанне Р. да жабы, прытым яны папракаюць адзін аднаго недахопамi: «У цябе, жаба, пуза раба. // У цябе, рача, вочы ў с....». У Р. перакiдваецца чорт, хаваючыся ад Перуна пад вадой. Такi Р.пярэварацень мае чырвоныя вочы, такога Р. не елi. Разам з тым абсмяяны, пагарджаны Р. можа быць цудоўным (чароўным) памочнікам чалавека ў выпрабаваннях на сталасць, калi той спагадлiва да яго паставiўся, як i да iншых слабых iстот, што адлюстравана ў чарадзейных казках. У казачным эпасе сустракаецца і гэткі персанаж, як цар Р. Хабёр, які меў залатыя клюшні і вочы. http://mifijslavyan.ru/stories2/233.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz