ГАРА, ГАРЫШЧА
Прастора паміж верхам столі і схіламі страхі ў традыцыйнай сялянскай хаце. Выкарыстоўваецца для захавання хатняга начыння, садавіны; на Г. падвешваюць вяленыя каўбасы, кумпякі, сухія сыры і інш.
У летні час тут можна спаць. Асвятляецца праз аконца ў шчыце франтона. Падымаюцца на Г. па драбінах з сенцаў ці з каморы, зрэдку – знадворку. Г. адыгрывае вял. Ролю ў стварэнні спрыяльнага мікраклімату ў хаце: памагае захоўваць цяпло ўзімку і, наадварот, засцерагае ад перагрэву ў гарачыню.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/11373
|