ДЗЕДАВІЦА

“МАСЛЕНІЧНЫЯ КАЛОДКІ”
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБРАД “МАСЛЕНІЧНЫЯ КАЛОДКІ”

    07.03.2008

    На Масленіцу вясковая абшчына выказвала падзяку новажонам за тое, што яны стварылі пару і будуць працягваць род. З другога боку, тыя, хто па нейкіх абставінах пакуль што не абралі шлюб, прымусова падвяргаліся публічнаму пакаранню (зразумела, не фізічнаму, а жартоўна-сімвалічнаму, але ад гэтага не менш выніковаму). * Гурт жанчын наведваў хаты, у якіх былі хлопцы-пераросткі, і прывязваў да нагі апошніх невялікую драўляную калодку.

    Яе сімволіка была шматзначнай. Найбольш архаічнае значэнне зводзілася да актуалізацыі эратычнай сімволікі: калодка (палка, шостка) была незавуаліраваным увасабленнем фалічнага культу. Публічныя прэтэнзіі жанчын абапіраліся на старажытныя, яшчэ праславянскія грамадскія нормы. Чалавек прыйшоў у гэты свет, каб аднавіць ланцужок жыцця на новым этапе родавай эстафеты.

    Калі хлопец або дзяўчына дасягалі сталасці, род немінуча ўскладваў на іх пачэсны грамадскі абавязак, абумоўлены прыроднай наканаванасцю прадоўжыць род. Знак абрадавага пакарання хлопцы-пераросткі павінны былі насіць увесь масленічны тыдзень. Аднак калі хлопец лічыў пакаранне неапраўданым, ён мог “адкупіцца” ад сваіх аднавяскоўцаў добрым падарункам або пачастункам.

    * Свавольны гурт жанчын рухаўся па вуліцы са спевамі, фрывольнымі прыпеўкамі. Як толькі па дарозе ім трапляўся нежанаты хлопец, яны тут жа накідвалі яму на шыю вяроўку і прымушалі валачы па вуліцы палена. Пры гэтым жанчыны яшчэ і самі чапляліся за палена і тым самым правакавалі хлопца да шчодрага выкупу, падмацоўваючы свой намер спецыяльнай песняй: Калодачка красіва — красіва, Цябе маладога ўкрасіла, украсіла, Ты ж, маладзенькі, не трусіся, За калодачку расплаціся.

    * У вёсцы лічылі вялікай абразай, калі масленічны гурт праходзіў міма якой-небудзь хаты і не спыняўся для святочнага віншавання. Гаспадары маглі ўгледзець у такім ігнараванні наўмысны падтэкст, нават нешта накшталт наслання родавага праклёну. У больш позні гістарычны час, відаць, недзе напрыканцы ХІХ ст., абрад калодкі быў трансфармаваны і набыў уласны гульнявы характар.

    На вячорках, дзе збіралася вясковая моладзь, “калодка” ў выглядзе чырвонай стужкі была ўжо не столькі сімвалам рытуальнага пакарання, колькі знакам звычайных юнацкіх заляцанняў. Хлопцы чаплялі чырвоны бант каханай дзяўчыне на спіну, а тая потым па толькі ёй зразумелых нюансах павінна была здагадацца, хто гэта зрабіў.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20128

     




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz