ДЗЕДАВІЦА

МАШЭКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАШЭКА

    Фальклорны персанаж, міфалагічны заснавальнік г. Магілёва. Ягоны вобраз адбіўся як у легендах, так і ў мастацкай літаратуры (паэма Я. Купалы “Магіла Льва”). Па адной версіі М. – “страшны разбойнік”, які ходзіць у мядзвежай скуры поўсцб ўверх. Ён тарэрызуе навакольнае насельніцтва, валодае надзвычайнай сілай, усе спробы вынішчыць яго “бярлогу” сканчаліся паразай для мсціўцаў.

    Аднойчы М. напаў на брычку, дзе сядзела жанчына – прыгажуня і малады мужчына. Забіўшы апошняга пасля бойкі, ён пазнаў у жанчыне сваю старую знаёмую, якая, адхіліўшы яго каханне, падштурхнула М. стаць разбойнікам. Папаўшы ў бярлогу М., жанчына зарэзала разбойніка і вярнулася да сваіх.

    Ад месца, дзе закапалі М, і якое назвалі Магіла льва, ці ад гары, дзе былі закапаныя косці забітых разбойнікам людзей, утварылася назва горада – Магілёў. Па іншай версіі М. пайшоў памагатым да разбойніка Гвазда з-за няшчаснага кахання да Прадславы. Аднойчы разбойнікі прывялі да яго Прадславу са спадарожнікам, якога ён забівае (як высветлілася пасля, гэта быў брат Прадславы).

    Падчас сну жанчына зарэзала М., за што яе разам з ім зарываюць пад курганом, - Магілай Льва, адкуль і пайшла назва горада Магілёва. Матыў забойства жанчынай мужчыны як помсты існуе ў беларускай традыцыі (князёўна Рагнеда). Ён узыходзіць да прымату матрыярхату і з’яўляецца пераасэнсаваннем гэтай ідэялагемы, падмацаванай на Беларусі больш – менш свабодным становішчам жанчыны ў сям’і.

    У дадзеным аспекце вобраз Прадславы мае еўрапейскія паралелі: Клітэмнестра, якая забіла Агамемнана. У фундаментальнай міфалагічнай апазіцыі прырода / культура М. выступае ўвасабленнем яе першай часткі – прырода-жывёльных, дэструкцыйных памкненняў. Жанчына выконвае ў дадзеным выпадку ролю медыятара паміж прыродным і культурным (яе сябрам ці мужам у брычцы).

    Разам з тым першапачаткова жанчына выступае як ініцыятар прыроднага, ірацыянальнага кахання, а ў фінале, забіўшы М., прымае бок сацыяльнага, культурнага. Аб старажытным паходжанні падання сведчыць намёк на інцэстуальную сувязь паміж сястрой і братам, які “быў у апале ў бацькі” (тут бачны ьрадыцыйны матыў барацьбы бацькі і сына).

    Забіўшы брата, М. выступае як прыхільнік патрыярхальнага, манагамнага грамадства. Тыпалагічна вобраз М. звязаны з Менескам.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3443




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz