ДЗЕДАВІЦА

БАБЁР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 14
    Гасцей: 14
    Карыстальнікаў: 0

    БАБЁР

    Распаўсюджаны некалі ў Беларусі пушны зьвярок, жыхар ціхіх лясных вадаёмаў, займае значнае мейсца ў духоўнай спадчыне беларусаў і выступае як сымвал многіх аспэктаў жыцьця чалавека. Паводле народнай класіфікацыі ён зьмяшчаецца ў ніжнім сьвеце, у воднай прасторы, але побач са шчасьлівым дрэвам — яварам, які азначае Сусьветнае Дрэва:

    «Бо явар — дзерава шчасьлівае, 

    Бо на верхі ў явары — сіні саколік,

    Пасярэдзіне ў явары — роевыя пчолкі, 

    А ў камлі ў явары — чорныя бабры.   

    Чорныя бабры — на шапачку, 

    Роевыя пчолкі — на вяшчаньне, 

    А сіні саколік — на вянчаньне.»

    Па гэтым тэксце, шэрагу падобных да яго можна зрабіць выснову, што ў абрадах дабразычання маладым у вясельных песьнях магічным шляхам арганізуецца ўдзел прадстаўнікоў (элемэнтаў) трох касмічных сфэраў у забесьпячэньні дабрабыту маладой сям'і, прытым бабёр служыць прадстаўніком ніжняй сфэры. Сталы эпітэт «чорны» ў характарыстыцы бабра падкрэсьлівае яго хтанічную прыроду, але і яго большую вартасьць на рынку.

    Бабёр сымвалізуе багацьце, дабрабыт, здароўе — бабровае футра, шапка часта выкарыстоўваюцца як вобраз багацьця ў вянчальна-віншавальных валачобных песьнях. Да таго ж «шапка-баброўка» служыла апатрапейным сродкам — лячыла яе гаспадара ад болю галавы. Бабёр лічыўся сымвалам мужчынскага пачатку, вобразам жаніха ў парах «бабёр — куніца», «бабёр — ліса»: «Ходзіць бобранька па двару, // За ім кунанька з просьбаю», а больш шырока служыў матывам у вясельнай эратычнай сымволіцы: «Наша пані добра, улавіла ў жыце бобра».

    У многіх славянскіх мовах бабёр рыфмуецца з «добр-»: «Усе бабры — дабры, адна выдра ліхая», «Хто заб'е бабра, таму не будзе дабра» ды інш. Апошняе выслоўе адлюстроўвае нашу рэальнасьць, калі бабры, бабровыя гоні ахоўваліся законам: разьдзел 10, арт. 9 Статута ВКЛ 1588 г. назначае плату за кожнага забітага чорнага бабра 4 капы грошай, за карага — 2 капы (у той час як вол каштаваў 2 капы грошай).

    Забарона лавіць, забіваць чужых баброў, разбураць іх паселішчы ці зганяць зь мейсцаў пражываньня, ведучы блізка сельскагаспадарчуго дзейнасьць, вызначалася пісаным законам, але мела і міфалагічную матывацыю: злоўлены бабёр плача («плача, як бабёр»), яго пакуты адгукаюцца крыўдзіцелю — бабёр «пераплача» ўсю сям'ю таго, хто яго злавіў, сям'я вымрэ.

    Падобныя матывацыі існуюць таксама і ў забароне забіваць іншых жывых істот, напрыклад голуба (бо забіты голуб складвае лапкі накрыж, як чалавек), ластаўку ды інш.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/94




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz