АЗАДАК
Частка цела чалавека, сымвалічнае значэньне якой абумоўлена мейсцам у структуры цела, а менавіта яе знаходжаньнем не толькі ззаду, але і ўнізе. Фактычна азадак — процілегласьць твару, сярод значэньняў якога матывы адкрытасьці, чысьціні, бачнасьці ды інш. Азадак характарызуецца ў народнай культуры як нешта таямнічае, нячыстае, нябачнае і нават небясьпечнае.
Царкоўная містыка і сімволіка азадак чалавека як «твар наадварот» устойліва зьвязвала зь пякельнымі сіламі. У Сярэднявеччы верылі, што д'ябал ставіў свае знакі на седніцы, а ў пратаколах інквізіцыі ёсьць зьвесткі пра грэшнікаў і чараўніц, што цалуюць азадак Люцыпару. Магчыма, лаянкавыя выразы кшталту «ідзі ў зад» раней мелі магічны сэнс, бо адсылалі фактычна на той сьвет ці, больш дакладна, у пекла.
Тое ж значэньне прыпісвалася і рэальнаму агаленьню азадка перад кімсьці. Сема «нізу» і адпаведныя адмоўныя канатацыі ў азадку абумовілі разуменьне дотыку ім, і падкрэсьлена голым, як спосабу негатыўнай магіі: «голым задам садзіліся к суседу на мяжу, каб у яго на полі не ўрадзіла»; «у час гноевай талакі адзін з капачоў пранік непрыкметна ў хлеў, зьняў штаны і стаў церці па ўсіх вуглах голым азадкам — рабілася гэта для таго, каб "згалеў" хлеў і жывёлы».
Кірунак задам наперад як адваротны прынятаму успрымаўся рэзка негатыўна і канкрэтызаваўся ў рэгламэнтацыі паводзінаў — нельга сьпіной уверх уставаць, а то будзеш цэлы дзень злы: «Ліхі, бо, мусіць, устаў ракам». Азадак уваходзіць у ланцужок сэмантычных адпаведнікаў геніталіі—рот—ступа—печ—магіла, так ці інакш стасоўных з ідэяй сьмерці. Азадак, маючы дачыненьні да дэманічнага сьвету, разам з тым выступае і своеасаблівым абярэгам ад яго.
У правілах беларусаў, пачуўшы голас нячысьціка, рэкамэндавалася хутчэй прамовіць: «пацалуй мяне ў зад». У замовах ад урокаў «бегла ваўчышчэ чэраз твае дварышчэ, паказала сраку. А людзі стаялі да ўглянуліся, да зжахнуліся, а ў (імя) урокі мінуліся». Цікавыя і запісы М. Федароўскага: «Бывае, што чорт возьме скарб і пераносіць на другое мейсца.
Трэба стаць ракам таму, хто ўгледзіць, і выставіць голу дупу, тады чорт возьме і кіне грошы на яго дупу»; «Калі чорт грошы нясе (агонь ляціць), трэба паказаць азадак, то падпаліць таго, каму нясе». Значэнне азадку ў народнай культуры перасякаецца з сымволікай геніталій, параўнайце, да прыкладу, «як сраку або ніжэй пупа дзеўцы сьвярбіць — хлопцы яе хваляць».
У рытуалах значымымі станавіліся і рэальныя, так бы мовіць, якасьці азадку: жанчыны, садзячы капусту, хапаліся за галаву і за азадак са словамі: «Каб была такая крэпкая, як галава, і тоўстая, як срака». Параўнайце і прыгавор пры вырабе палатна: «Гладка, як срака, а крыпышна, як стына». Пазьней азадак страціў сваю знакавасьць, яго агаленьне і нават узгадваньне пачынае ўспрымацца як зьневажальны жэст і выклікаць сьмех або ганьбаваньне.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/68
АЗАДАК
Частка цела чалавека, сiмвалiчнае значэнне якой абумоўлена месцам у структуры цела, а менавiта яе знаходжаннем не толькi ззаду, але i ўнiзе. Фактычна азадак — процiлегласць твару, сярод значэнняў якога матывы адкрытасцi, чысцiнi, бачнасцi ды інш. Азадак характарызуецца ў народнай культуры як нешта таямнiчае, нячыстае, нябачнае i нават небяспечнае.
Царкоўная мiстыка i сiмволiка азадку чалавека як «твар наадварот» устойлiва звязвала з пякельнымi сiламi. У Сярэднявеччы верылi, што д’ябал ставiў свае знакi на седніцы, а ў пратаколах iнквiзiцыi ёсць звесткi прагрэшнiкаў i чараўнiц, што цалуюць азадак Люцыпару. Магчыма, лаянкавыя выразы кшталту «iдзi ў зад» раней мелi магiчны сэнс, бо адсылалi фактычна на той свет цi, больш дакладна, у пекла. (Беларуская міталогія)
Крыніца: http://sonca.by/nashi-tradicii/tradicii.html