ДЗЕДАВІЦА

ВОГНІШЧА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АЧЫШЧАЛЬНАЯ СІЛА АГНЮ

    ВОГНІШЧА -- рытуальнае дзеянне шматлікіх каляндарных, сямейна-родавых, гаспадарчых і лячэбных абрадаў, было здаўна вядома ўсходнім славянам. Вогнішчам першым чынам надавалася ачышчальная функцыя: "Каб старое пайшло, а новае прыйшло".

    А яшчэ вогнішча надзялялі функцыяй адраджэння, святла і цяплыні. Часцей за ўсё распальванне рытуальных вогнішчаў адбывалася вясной і летам, радзей іх палілі напярэдадні Новага года і Калядаў.

    Рытуальныя вогнішчы палілі разам -- усёй суполкай, і толькі моцная непагадзь магла “адмяніць” усеагульнае свята з непасрэдным "удзелам" агню. Асабліва папулярнымі на працягу года былі масленічныя і купальскія вогнішчы, а таксама на вялікія гадавыя святы -- Грамніцы, Дабравешчанне, Юр’я, Сёмуху, Пятроў дзень.

    У заходніх славян, а таксама ў жыхароў заходняй часткі Беларусі распаўсюджаны звычай паліць вогнішчы ў Велікодную ноч. Напярэдадні Вербніцы на прыпечку таксама "разводзілі" рытуальнае вогнішча, у якім спальвалі галінкі вярбы, якія захоўваліся на працягу года, -- заўтра ў хату прынясуць "новую" вярбу.

    Права запаліць рытуальнае вогнішча аддавалі або самаму старэйшаму ў вёсцы, або таму, хто адшукаў папараць-кветку ў купальскую ноч. На вогнішчы спальвалі пудзіла, якое сімвалізавала тое, што трэба было знішчыць.

    Напрыклад, пудзіла Масленіцы сімвалізавала зіму, холад, мароз, якія павінны саступіць цеплыні, што наступіць з прыходам вясны. Вогнішчы маглі разводзіць прама на зямлі, часам прыпадымалі на жэрдках або так званых “казлах”. Вогнішчы маглі замяніць падпаленымі паходнямі, коламі, якія пускалі з гары да вады.

    Распальвалі вогнішчы драўнінай, галлём, радзей саломай, кастрыцай. Адна з умоў рытуальнага вогнішча -- спальванне старых, якія ўжо “адпрацавалі”, прадметаў: гаспадарчыя (венікі) і асабістыя рэчы (лапці, салома з пасцеляў), хатняе начынне (хлебная дзяжа), сродкі перамяшчэння (зламаныя санкі, калёсы, колы) і да т.п.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=31888




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz