ДЗЕДАВІЦА

ЗАРА-ЗАРАНІЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 19
    Гасцей: 19
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАРА-ЗАРАНІЦА

    Персаніфікацыя зары, якая захоўвае рысы яшчэ індаеўрапейскай багіні і праяўляецца найбольш часта ў беларускіх магічных тэкстах-замовах. Лячэнне замовамі, якое практыкуецца ў беларускай традыцыі, таксама строга абумоўлена часам у межах сутак – на ранішняй і вячэрняй зары.

    Адсутнасць этыялагічных паданняў пра зару ў беларускай традыцыі кампенсуецца частымі зваротамі да яе ў замовах, у якіх выяўляецца падабенства нашай “зары-зараніцы” да ведыйскай Ушас: “Зара-зараніца, ясна царыца”, “Зара-зараніца, божжа памачніца”, “Зара-зараніца, красная дзявіца”, “Зорка-зараніца, кроўная сястрыца” ды інш.

    Так у нашай традыцыі ствараецца вобраз зары-царыцы, краснай дзявіцы, памочніцы бога (трэба разумець Сонца), блізкай людзям, учыннай да іх просьбаў. Асабліва ўражвае рэдкае згадванне калясніцы зары. У беларускай замове нябеснае боскае сямейства зведзена ў адным шэрагу, там згадваецца і калясніца: “Стану я пад ясным небам, пад яснымі зарамі, перад дробнымі звяздамі, перад жаркім сонцам і ясным месікам і нябеснаю калясніцаю…”

    Зара ўключаецца ў набор ініцыяцыйных загадак, якія захаваліся ў асаблівым раздзеле беларускіх балад з загадкамі, дзе тэма зары адна з найбольш важных: “А што гарыць без полымя?” – “Зара гарыць без полымя”. Усяго такіх загадак захавалася каля трыццаці, але найчасцей набор уключаў іх сем, усе яны датычацца міфалагічна вылучаных аб’ектаў прыроды – каменя, вады, ветру, птушак (дзятла, лебедзя, ворана), мора, каня ды інш.

    У беларускіх тэкстах ранішняя і вячэрняя зара аднолькава шанаваныя, большасць зваротаў скіраваныя да абедзьвух разам – “зоры-зараніцы, божыя памачніцы”, у гімнах “Рыгведы” множны лік таксама ўжываецца нярэдка: “Тое яркае багацце, якое прывозяць зоры, добрае для таго, хто складае ахвяру (і) працуе…” Звароты да “зары-зараніцы” (“зораў-зараніц”) часта дублюецца зваротам да Прачастай Маці, якую можна зразумець як рэмінісцэнцыю архаічнага жаночага боства, што адзначана даследнікамі.

    Зара здольная надзяляць незвычайнымі якасцямі: у казцы тром сынам-блізнюкам даюць імёны па часе нараджэння – Вячорка, Паўночнік і Заравы, і менавіта Заравы вызначаўся найлепшымі якасцямі характару, справядлівасцю, розумам, шчаслівым лёсам, першыя два ганебна гінуць. Такім чынам, “зара-зараніца”, як і Ушас, памочніца Сонца, з’яўляючыся на паграніччы цемры і святла чароўнай гульнёй колераўна небасхіле, азначае наступленне бачнасці, бяспекі, мажлівасці працы, стварэння дабрабыту.

    Пераходны момант – заўсёды адпаведны час для рытуалаў, малітваў, якія забяспечваюць памыснае вырашэнне наступных спраў, помыслаў, здароўя. Зара выступала як бы рэгулятарам жыццёвых рытмаў, была сігналам да дзейнасці. У традыцыйным побыце беларусаў уставаць на світанні (“да сонца”, “на досьвітку”, “додня”) было звычайнай справай, і першае, на што чалавек кідаў позірк прачнуўшыся, было неба на ўсходзе: па інтэнсіўнасці, колеру свячэння зары можна было даведацца, якая пар, а таксама пра надвор’е.

    Па сутнасці, чалавек кожны дзень глядзеў на зару, вітаў яе, прачытваў яе, акрамя хіба тых дзён, калі неба было закрыта хмарамі. Той, хто гадаваўся ў сельскай мясцовасці ( а так гадавалася абсалютная большасць людзей у даўнія часы), той ведае, якія ўзрушлівыя, велічныя, незвычайныя і непаўторныя малюнкі стварае гульня сонечных променяў на ўсходзе і захадзе сонца.

    Таму зара павінна была здзіўляць, захапляць, пабуджаць фантазію, боскае, нябеснаею Пра сувязь зары з сонцам гаворыцца ў купальскай песні, цікавай сваім рэфрэнам: “А пойдзем, сястрыца,// пад ясну зарыцу, // Іграй сонца із за зарою!// А возьмем сястрыца// Па жмені пшаніцы…// Іграй сонца із з зарою!” (Верхнядзвінскі р-н).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ЗАРА-ЗАРАНІЦА

    ЗАРА-ЗАРАНІЦА - у беларускай міфалогіі персаніфікацыя зары, архетыпнае боства, уласцівае міфалогіям большасці індаеўрапейскіх народаў. Уласна язычніцкіх сюжэтаў аб гэтай постаці не захавалася, але вусная народная творчасць утрымлівае намёкі на пашыранасць яе культу ў старажытнага славяна-беларускага насельніцтва.

    Да Зары-Зараніцы звярталіся ў магічных замовах, што можа сведчыць аб рэштках веры ў багіню тайных ведаў, чараўніцтва. У адной з народных песен Зарніца губляе ключы, якімі павінна кожную раніцу адмыкаць неба, каб выпускаць дзень; знаходзіць гэтыя ключы Сонца[1].

    Паводле пазнейшых, хрысціянізаваных уяўленняў, Бог стварае Зарніцу, каб яна будзіла людзей і клікала іх на працу. Цікава, што беларускія сяляне не лічылі Зарніцу і Вечарніцу рознымі зоркамі, не ведаючы, што гэта адное і тое ж нябеснае цела - планета Венера, якую можна пабачыць у небе пасля заходу сонца і перад яго з'яўленнем раніцай.

    Літаратура

    • Санько, С. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, І. Клімовіч. — Мінск: Беларусь, 2006. с. 181-183

    Зноскі 1. Jump up ↑ Кабашнікаў, К. П. Беларуская вуснапаэтычная творчасць / К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А. С. Ліс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 950с

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%B0%D1%80%D0%B0-%D0%97%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz