ДЗЕДАВІЦА

ВЫБАР СВАТОЎ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЫБАР СВАТОЎ

    Этапам найскладанейшага абрадавага пераходу з аднаго стану маладых у іншы кіравалі сваты. Унікальнасць іх ролі зводзілася да цэлага шэрагу патрабаванняў: яны павінны былі ведаць гісторыю жыцця маладых, іх сем'яў і сваякоў. У такім разе сват – злучная нітка паміж мінулым і будучым.

    Але перш чым даць ім права злучаць лёсы прадстаўнікоў розных пакаленняў і родаў, неабходна было суаднесціся з традыцыйным сялянскім кодэксам гонару. Відаць, зусім не выпадкова першымі прэтэндэнтамі на l гэту ролю аказваліся хросныя бацькі жаніха ці нявесты. Менавіта хросны бацька ці маці былі асноўнымі ў дружыне, якая адпраўлялася ў сваты.

    Калі ж шэраг прычын (удаўство, смерць дзяцей, развод, другі шлюб) не дазвалялі хросным стаць сватам і сваццяй на вяселлі сваіх хрэснікаў, тады сватоў выбіралі «збоку». Сватамі запрашалі людзей, не маладзейшых за 40 l гадоў, якія жывуць у шлюбе і маюць дваіх і больш дзяцей. Ніякіх сітуацый «недасканаласці» ў дачыненні да іх не дапускалася.

    У адпаведнасці з асноўнымі правіламі народнай культуры, пары сватаў выбіралі з ліку сяброў, суседзяў, сваякоў, якія добра ведалі мясцовыя традыцыі, прыказкі, прымаўкі, цікавыя гісторыі, словам, умелыя пагаварыць і павесяліць. У в. Шпакоўшчына Полацкага раёна казалі, што ў сваты «ішоў той, у каго добра быў падвешаны язык».

    Нярэдка сватоў ацэньвалі па колькасці праведзеных імі вяселляў. Такім чынам, кандыдатура свата павінна была адказваць двум асноўным крытэрам. З аднаго боку, чалавек абавязаны быў добра ведаць мясцовую традыцыю ва ўсіх яе хітраспляценнях і недагаворанасцях; з іншага – ён павінен валодаць прыродным артыстызмам, кемлівасцю, пачуццём такту і велізарным багажом разнастайных прымавак.

    Сёння ролю свата на вяселлі выконвае вядучы ці l тамада. Ад іх прафесіяналізму шмат у чым залежыць, у якім рэчышчы пройдзе вяселле – традыцыйны абрад злучэння двух родаў: з захаваннем традыцыйных духоўных каштоўнасцяў і высокай культуры зносінаў ці з пераўтварэннем у банальнае застолле, якое суправаджаецца пахабнымі анекдотамі і забаўкамі «ніжэй за плінтус».

    Адсутнасць прафесійных ведаў кампенсуецца, на жаль, прымітыўнымі гульнямі, сутнасць якіх – пагуляць на нашых нізінных пачуццях.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d01ee8bba0df3abf.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz