ЗЛОДЗІЙ
У заходніх славян бог вечнай пакуты, якая чакае ў Пекле нягоднікаў, злодзеяў, забойцаў, злыдняў пасля смерці. Малявалі яго ў выглядзе жахлівай змяі, і быў ён невычарпальным на пакаранні смерцю, якія чакалі яго ахвяр!
Крыніца: http://ugabuga.ru/view_slav_mif.php?id=89
ЗЛОДЗЕЙ І ЧАРАЎНІК
Мядзведзь перш быў такі ж самы чалавек, як і ўсе мы. Даўно тое было. Людзей было мала. Людзі жылі сям-там па лесе, лавілі звера, птушак, а ў азёрах ды ў рэках — рыбу. Улетку збіралі ягады, грыбы або капалі карэнне і запасілі на зіму. Найболей запасалi арэхі і мёд. Пчол тады было багата. Яны самі вадзіліся ў дуплах і ў зямлі ў норах.
Людзі шукалі пчол у дуплах, і хто першы знайшоў, таго і былі тыя пчолы. Ён абвязваў дрэва, дзе знаходзіў пчол, і ўжо ніхто не меў права іх чапаць. Але быў адзін гультаяваты мужык.
Яму не хацелася самому шукаць пчол, дык ён выдзіраў чужыя. Вось толькі цяжка было яму ўзлазіць на дрэвы. Пачаў ён шукаць чарадзея, які б мог зрабіць нешта такое, каб мужыку лягчэй было лазіць на дрэвы.
За сямю лясамі ды сямю балотамі жыў такі чарадзей, што ўсё мог рабіць. Пайшоў той чалавек да таго чарадзея. Ідзе ён лесам, бачыць — ліпа абвязана, значыць— пчолы. Падышоў бліжэй, бачыць, аж дупло нізка, а ў ім мёд.
Выдраў ён тыя пчолы і пайшоў далей. Бачыць — другое дрэва абвязана. Выдраў ён і тыя пчолы. Падыходзіць да зямлянкі таго чарадзея; а яго няма дома. Глядзіць— аж тут жа пры самай зямлянцы ў дрэве пчолы.
Давай ён і іх драць. А тут ідзе чараўнік. Зірнуў ён на таго чалавека ды і кажа: — 3 гэтай пары і ты, і твае дзеці, і ўвесь твой род будзеце толькі пчол драць. I абярнуў чарадзей таго чалавека ў мядзведзя, Вось з таго часу і пайшлі мядзведзі
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/109.htm