ДЗЕДАВІЦА

ЛЮДЗI МАРСКІЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 34
    Гасцей: 34
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЮДЗI МАРСКІЯ

    Мiфiчныя iстоты рознага полу, якiя жывуць у моры, а ў пагодныя днi выходзяць на бераг. Тыя, хто плаваюць па моры, могуць бачыць марскiх людзей. Паводле народных уяўленняў, яны былi заклятыя Найсвяцейшай Маткаю, у вынiку чаго атрымалi выгляд паўчалавека–паўрыбы.

    З мора чуваць, як яны пяюць, весяляцца цi плачуць, цягнучы журботныя песнi. Жывуць у моры i Вадзяныя каралеўны, якiя, выходзячы з вады ўночы, спяваюць. Запiсаныя ад iх песнi разыходзяцца па свеце.

    Паходжанне Фараонак тлумачылася ў народзе так: «… як жыдэ пераходзiлi без мора да нас, Фараон казаў усiм людзям з свайго каралеўства ганiць жыдоў, жэбы iх не пусцiць па гэты бок, то некаторыя, гонячы жыдоў, паўходзiлi ў мора, i як Мой жэш лескаю махнуў, вада зышлася ў мору да мейсца i залiла iх там, i яны да канца свету будуць у мору».

    Для ўсiх гэтых марскiх мiфічных персанажаў характэрна тое, што ў прахожых цi праезджых людзей яны пытаюцца пра час сканчэння свету. Калi пачуюць, што ён адбудзецца неўзабаве, — цешацца, пляскаюць у ладкі, а калi iм скажуць, што не хутка, — плачуць, лемантуюць, бо пасля канца свету з’явяцца iншыя людзi, то i С. давядзецца быць не ў вадзе, а на зямлi, з–за чаго замест хвастоў у iх паявяцца ногi, як у людзей.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5053




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz