АЎСЕНЬ 2
Народная страва, прысвечаная святу Аўсеня. Звычай прыгатавання зафiксаваны на ўсходзе сучаснай Беларусi, а таксама на Смаленшчыне i Браншчыне. Свята Аўсеня адзначалася 1 сакавiка.
Аўсень гатавалi з цэлай свiной галавы, якую запякалi ў цесце. Цеста з аржаной мукi крута замешвалi на цёплай вадзе, дадавалi трошкi масла i соль. Галаву абмазвалi цестам нятоўстым пластам i запякалi.
Пасля прыгатавання ачышчалi ад цеста i падавалi галаву на стол 1 сакавiка аб 11—12–й гадзiне. Язык i мазгi варылi асобна, мазгi маглi замест адварвання смажыць. Да Аўсеня падавалi вараную моркву, капусту, бульбу, печаныя антонаўкi, а таксама цыбулю i часнык.
Паколькі міфалягічнага Аўсеня называлі яшчэ Таўсень, Усень, Баўсень і часам нават Бігусень, то ёсьць меркаваньне, што ад апошняга імя паходзіць назва стравы бігос, пашыранай на захадзе Беларусі і ўсходзе Польшчы. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://sonca.by/nashi-tradicii/tradicii.html
|