ДЗЕДАВІЦА

ПАЖАР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАЖАР

    Бедства, усведамлянае як пакаранне з боку вышэйшых, звышнатуральных сілаў за парушэнне чалавекам рытуальных і маральна – этычных нормаў ва ўзаемадачыненнях з імі. Найбольшая колькасць павер’яў была звязана з П. ад нябеснага, “Божага” агню – перуна, уяўленні пра які ўзыходзяць да культу аднайменнага Бога – Грымотніка, функцыі якога ўвабраў у сябе вобраз хрысціянскага св. Іллі.

    Адсюль прычынай П. магла быць асабістая крыўда св. Іллі (Бога), нанесеная яму чалавекам праз сквапнасць, падман, акбразу ды інш., ці свядомае парушэнне нормаў, звязаных з ушанаваннем святога. Так, пакараным П. выступае гаспадар, які наважыўся працаваць у дзень св. Іллі (2 жніўня н. ст.) Боскасць нябеснага агню адлюстраваная ў пашыраным уяўленні аб недапушчальнасці (немагчымасці) тушэння П., запаленага Перуном (“што Бог запаліў, таго тушыць ня можна”).

    Таму ўсе дзеянні падчас П. былі скіраваныя звычайна не на выратаванне запаленай пабудовы, а на недапушчэнне распаўсюджвання агню на суседнія будынкі. Асноўным прынцыпам лакалізацыі П. з’яўлялася магічнае “замыканне” агню з дапамогай рэчаў, надзеленых высокім семіятычным статусам. Дзеля гэтай мэты трэба было тры разы абысці П. з велікодным яйкам (хлебам у рэшаце, абразом).

    Хлеб (яйка), укінутыя пасля абыходу ў агонь, сімвалізаваў ахвяру, закліканую суцішыць стыхію. Малако, улітае ў агонь, паўсюль лічылася самым лепшым сродкам суцішэння П. У некаторых мясцінах (Случчына, Магілёўшчына) аперацыю “замыкання” павінна была моўчкі зрабіць голая дзяўчына, што мусіла ўзмацніць дзейснасць абраду, бо ў такім разе медыятар “уваходзіў” у знакавае поле “іншасвету” (аголенасць. Немата).

    Паказальным з’яўляецца перакананне, што на П. нельга крычаць, бо “ад крыку агонь нарачыцца” (Добрушскі р-н). Магічныя дзеянні на лакалізацыю П. суправаджаліся адмысловымі замовамі – зваротамі да агню як да адухоўленай асобы (“багатыр, агромны, магутны”, “Цар агняны”, “агенец мой каханы”), якія ўтрымлівалі просьбу задаволіцца ўжо забраным (“што заняў, то патрэбляй, а лішняга не чапай”) і ісці “ўбок, да Бога свечкай”..

    Калі ж чалавек скрадаў нейкую рэч падчас П. (забіраў наканаванае агню), лічылася, што гэткая ж доля напаткае і яго хату. Прычынай П. ад перуна магло быць і дрэва, “адзначанае” маланкай і выкарыстанае ў пабудове хаты. У іншых выпадках гэтае бедства магло быць вынікам помсты (за нядобрае стаўленне людзей да міфалагічных персанажаў, звязаных са стыхіяй агню – Хута (з вогненнага Змея – летаўца), Ёўніка, а таксама бусла, які за разбурэнне свайго гнязда заносіў палаючую галаўню на страху вінаватаму.

    П. мог быць выкліканы і шкодным чарадзействам. На Віцебшчыне пры канцы XIX ст. верылі, што “на П. могуць закласці” ( г. зн. зрабіць адпаведны заклён) цесляры, якія кладуць першы вянец хаты. У народнай традыцыі існаваў шэраг прадказанняў П. Благой у гэтым кантэксце прыкметай лічылася жоўтая вавёрка, што перабегла цераз страху хаты, зязюля, якая кувае ў вёсцы, знікненне ў жытле цвыркуноў і прусакоў.

    А ў выпадку, калі ў хату, што будавалася, забягаў заяц, будоўлю зусім спынялі, а ўвесь матэрыял пускалі на дровы. “Дыягностыка” П. адбывалася і ў пэўныя каляндарныя моманты. Так, калі на Купалле (Пакроў) было спякотна – гэта азначала вялікую колькасць П. Аб П. у хаце папярэджвае гаспадароў сваім плачам Хатнік, які выступае тут як дух продкаў, апякун родавай сялібы (на Віцебшчыне верылі, што падчас П. над хатай з’яўляюцца птушкі – душы продкаў, якія прыляцелі дапамагчы сваім жывым суродзічам).

    Дзеля прадухілення П. выкарыстоўвалі засцерагальныя магічныя сродкі. Ад перуна найбольш дзейснымі лічыліся грамнічныя свечкі; соль, асвечаная ў Чысты чацвер ці ў прысвятак св. Агаты (5 лютага н. ст.): “Соль св. Агаты абароніць ад агню хаты”); костка ад велікоднага мяса, пакладзеная на столь; шалупінне яек і нямыты велікодны абрус, з якімі падчас навальніцы абыходзілі будынкі.

    Каб пярун не запаліў хату, у навальніцу курылі ў печы зёлкі, асвечаныя на Купалле (Сёмуху), прамаўлялі замовы (малітвы) “ад маланкі” і выганялі на двор “нячыстых” жывёл – ката і сабаку, у якіх мог хавацца “нячысты”. П., які ўзнікаў у прыродным асяродку (лес, тарфянікі), уяўляўся вынікам вельмі хуткай хады Жыжаля – боства падземнага агню і не лічыўся асабліва небяспечным да тае пары, пакуль не ствараў непасрэднае пагрозы засвоенай чалавекам прасторы (паселішчам, палеткам, пашам).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3863




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz