МАЛАДЫ
Назва мужчыны, які жэніцца, з пачатку вясельнага абраду або заручын да заканчэння вяселля. Называюць яшчэ жаніх, князь, малады князь, маладзец, маладзень, суджаны.
Асноўныя атрыбуты М. – кветка справа на грудзях або шапцы і заткнутая пад пояс або павязаная на шыі хустка, падараваная маладой, вышыты каўнер і манішка кашулі, прывязаны да рукі доўгі вышыты ручнік (радзей – хустка).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/17095
|