ДЗЕДАВІЦА

ДЗЯВОЧАЯ ГАРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗЯВОЧАЯ ГАРА

    У старажытным горадзе Мсцiславе з дахрысцiянскiх часоў захавалася шэсць гарадзiшчаў. Адно з iх — найбольш любiмае месца тутэйшай моладзi — Гара Дзявочая.

    Як апавядае легенда, гэтую гару мясцовыя жанчыны нанасiлi ў сваiх спаднiцах за адну ноч, каб дапамагчы мужам — абаронцам горада i стварыць заслону ворагу.

    На падставе археалагiчных даследаванняў сучасныя гiсторыкi сведчаць, што гара з’яўляецца помнiкам ранняга жалезнага веку i была звязана з культам язычнiцкага жаночага божышча — Багiнi-Дзевы.

    Навучэнкi Мсцiслаўскага дзяржаўнага будаўнiчага прафесiйна-тэхнiчнага каледжа, будучыя бухгалтары, на Дзявочай Гары.

    Фота Анатоля Клешчука.

    Крыніца: http://zviazda.by/globus/dzyavochaya-gara

    ДЗЯВОЧАЯ ГАРА

    Нарэшце давялося пабываць на Дзявочай Гары на мяжы Маладзечненшчыны і Валожыншчыны. Пра гэтую Дзявочую Гару захавалася паданне, якое распавядае пра спборніцтва двух юнакоў за дзяўчыну. Яны павінны былі прабегчы пэўную адлегласць, а пераможцам вызначаны той, хто першым дабяжыць да камяня на самым версе пагорку, на якім ужо чакала дзяўчына.

    У выніку абодва хлопца, выбіўшыся з сіл, памерлі адначасова на вяршыні недалёка ад валуна. Іх пахавалі на гэтым жа месцы, а на іхняй магіле выраслі два дубы. Дзяўчыну жорстка пакаралі: яе закапалі жыўцом ля каменя, а пасля на яе магіле вырасла бяроза. Падобная легенда мае блізкія аналагі ў літоўскім фальклёры.

    Дзявочая Гара мае вышыню каля 40 м, а на самай яе вяршыні знаходзяцца больш за 20 курганоў. Археалагічныя даследаванні праводзіліся Э. М. Зайкоўскім у 1997-1990, 1992 гг. Было даследавана 8 курганоў. Найбольш буйныя з іх складзеныя з камянёў, перасыпаных зямлёй, меншыя ж мелі па краёх каменную абкладку (выкладзенае з камянёў кола).

    Каменныя канструкцыі ў курганах характэрныя для балцкіх народаў. Пахавальны інвентар датуеццы другой паловай ХІ ст. і належыў крывічам. Касцякі знаходзіліся ў падкурганных ямах, мелі ў цэлым заходнюю арыентыроўку (з некаторымі адхіленнямі на паўднёвы ці на паўночны захад). Пахаванні ў самых вялікіх курганах – мужчынскія, а астатнія – жаночыя.

    У адным з пахаванняў, акрамя рэшткаў жанчыны, быў знойдзены чэрап дзіцяці. Паводле вызначэння антраполагаў, у мужчынскіх курганах былі пахаваныя людзі ад 35/40 – 55/60 гадоў. Да нашага часу на гары святкавалася Купалле. Камень, на якім паводле легенды сядзела дзяўчына падчас спаборніцтва, раней знаходзіўся на вяршыні, але пасля некуды знік.

    Дзявочая Гара пэўна была звязана з культам жаночага боства і ўрадлівасці, а пахаванні на яе вяршыні звязваюць з пахаваннямі жрацоў і жрыц . Магло быць і так, што назвы пагоркаў кшталту Дзявочая Гара першапачаткова мелі назвы, якія паходзяць ад балцкага dievas “бог”, dieviškas “боскі”, а пазней адбылася іх паўторная этымалагізацыя да блізкага па гучанні слова “Дзявочая” . У такім выпадку, назва пагорка магла азначаць “Богава гара”.

    Літ.: Зайкоўскі Э. Таямніцы Дзявочай гары // Kryuja №1. Мн., 1994. С. 91 – 101.

    Крыніца: http://zmicierbielapol.livejournal.com/115632.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz