ДЗЕДАВІЦА

ВУПЫР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВУПЫР

    У беларускіх вераваннях нябожчык, які чыніць усялякую шкоду людзям і свойскай жывёле. В., праляжаўшы доўгі час у магіле, не падаецца гніенню і захоўвае выгляд здаровага чалавека; ляжыць у труне тварам уніз з расплюшчанымі вачыма і мае чырвоны ( наліты крывёю) твар, што і з’яўляецца яго прыкметай. Для цела В. не існуе натуральных перашкодаў. В. у асноўным захоўвае тыя рысы свайго аблічча, якія меў пры жыцці, толькі вусны яго ад частага смактання распухаюць, а язык становіцца тонкі і востры, як джала.

    Гэтым вострым языком В., прыпаўшы да грудзі сваёй ахвяры, працінае ў ёй ледзь бачную дзірачку аж да самага сэрца і высмоктвае кроў. В. нападае на людзей і (радзей) на жывёлу ўначы і разносіць розныя пошасці. Але вярнуцца на сваё месца ён імкнецца да першых спеваў пеўняў. Калі гэта яму не ўдаецца, то В. падае мёртвы і аджывае толькі на наступны дзень у такі ж сама час. Хто смялейшы, мог наважыцца ўбачыць В.

    Для гэтага трэба было схаваць на ноч пад нейкай судзінай запаленую васкавую свечку і пасля паўночы час ад часу асвятляць пакой, падымаючы гэтую судзіну. Пры нечаканым асвятленні В. становіцца відзён, і тады яго трэба адлупцаваць асінавым паленам, каб больш у гэты дом не прыходзіў. Так, у прыватнасці, дазнаюцца, які канкрэтна памерлы чараўнік наведваецца ў постаці В. Часта В. пасля смерці працягваюць тыя заняткі, якімі займаліся пры жыцці: сквапны пан пералічвае грошы ў сваім прыхаваным скарбе, памерлы муж наведвае сваю жонку дзеля інтымнай блізкасці і да т. п.

    В. вельмі помслівыя: за наймалейшую крыўду ці нават за нястрыманае слова яны жыўцом раздзіраюць крыўдзіцеля або скручваюць яму галаву. Аднак В. не могуць ведаць думак чалавека, таму іх вельмі лёгка можна ашукаць, напрыклад забалбатаць, выйграўшы час і дачакаўшы, гэткім чынам, да першых пеўняў. В. могуць перакідвацца ў розныя жывыя істоты, мяняць сваё аблічча, а таксама перакінуць чалавека ў якога-небудзь звера( гл. Пярэварацень).

    Калі апошняе здарылася, трэба адкапаць падазраванага мярца, адрэзаць ад яго кавалак цела і, падсмажыўшы, даць перавернутаму ў звера чалавекугэта з’есці, каб вярнуць яго ранейшае аблічча. Пазнаюць будучага В. і па такой прыкмеце, як падвойны шэраг зубоў, бо анамальная зубатасць – наагул характэрная рыса многіх дэманічных істотаў (гл. зуб). У старажытнасці, паводле сведчанняў пісьмовай крыніцы XV ст., славяне “требоу кладоуть… оупиремъ и берегинюмь”, каб засцерагчыся ад шкоды з іх боку. Культ В. папярэднічаў культу Перуна.

    Этымалогія самога слова opyrъ “неспалены” паходзіць ад індаеўрапейскай пахавальнай традыцыі трупаспальвання і судачыняецца з грэцкім ???ро? “ не спальваемы”, “ ахвяра без агню, не прынятая багамі”, лацінскім рurus “ чысты”, хецкім pahhur “ агонь” і азначае нябожчыка, над якім не быў спраўлены належны пахавальны абрад.

    Менавіта адсюль вынікае распаўсюджанае ў беларусаў уяўленне аб тым, што В. становяцца “ закладныя нябожчыкі”, самагубцы, якіх хавалі без правядзення належнага абраду; чараўнікі; людзі, народжаныя жанчынай ад нячысціка; ад сувязі ведзьмы з чортам; людзі, да якіх пры жыцці падкаснуўся нячысцік; праклятыя кімсьці людзі; нябожчыкі, праз магілу каторых пераскочыла чорная котка (гл. Кот); людзі, пакараныя за нейкія грахі (напрыклад, за хцівасць і празмерную прагу да багацця); людзі, якія, паміраючы, вельмі аб нечым шкадавалі або аб якіх вельмі хто плача і бесперапынна ўзагдвае; падбабічы, г. зн.

    Дзеці, якія ўжо нарадзіліся пасля таго, як іх маці стала бабіць чужых дзяцей. Дзейсным сродкам супраць В. лічыўся забіты ў яго магілу асінавы кол ( гл. Асіна) або прыбітая на магіле асінавым калом сцень сваёй левай нагі.

    На Палессі самым надзейным сродкам ад В. лычылася зламаная ў дарозе вось ад воза, якой трэба было ўдарыць В. Баяцца В. асвечанага маку-самасею, якім абсыпалі дарогу ад дома да могілак, хату і могілкі, а таксама часныку і цыбулі. Дапамагае таксама грамнічная свечка, запаленая перад тым акном, праз якое панадзіўся хадзіць В., або стрэл у вакно са стрэльбы, заладаванай асвечанай соллю.

    Але самы радыкальны сродак пазбавіцца наведванняў В. – гэта раскапаць магілу падазраванага ў “вупырстве” чараўніка, адсекчы яму галаву і заціснуць яму яе паміж ног, каб ён не мог дастаць яе рукамі, а цела прыбіць асінавым колам да зямлі.

    Падобныя пахаванні сапраўды выяўляліся археолагамі ў складзе некаторых курганных могільнікаў. Калі ўсё ж такі В. задушыць чалавека, то, каб аджывіць таго, трэба што хутчэй адрэзаць у яго вялікія пальцы на правай руцэ і левай назе, калі гэта мужчына, і на левай руцэ і правай назе, калі гэта жанчына. Гл. таксама Непрытомнікі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/652




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz