ДЗЕДАВІЦА

АРОЛ (КАРШУН)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АРОЛ (КАРШУН)

    Паводле беларускай народнай класіфікацыі, — цар птушак, як леў — цар зьвяроў. Царскімі і сакральнымі рысамі надзелены ён у беларускай вуснапаэтычнай спадчыне. Напрыклад, у загадцы: «Пад дубам райскім, пад крыжам царскім два арлы арлуюць, адно яйцо балуюць» (адгадка: Хрышчэньне немаўляці).

    У тэкстах валачобных песьняў яскрава выступае забарона страляць арла, бо ён можа стаць дудоўным памочнікам молайца ў складаны для яго пэрыяд — падчас жаніцьбы. У гэтым сюжэце замест арла можа выступаць сокал або зьмяя, якая таксама можа быць карысная молайцу ў час вясельля, яе таксама нельга забіваць.

    У баладным тэксце моладзец забівае арла на дубе, і на мейсцы падзеньня птушкі ўзьнікае цэркаўка: «А дзе крыльца ўпалі, там аўтары сталі, / А дзе ножанькі ўпалі, там сьвечанькі сталі».

    Падобны матыў і ў паданьні пра дзяўчыну, што, ратуючыся ад інцэстуальнага шлюбу з родным братам, гіне, а

    «Дзе яна ўпала, то там цэрква стала;

    Дзе яе ўпалі ногі, Там паставілі парогі;

    Дзе яе ўпала галоўка, Там аўтары паўсталі;

    Дзе яе ручкі ўпалі, Там пратэсы сталі;

    Дзе яе вочкі ўпалі, Там сьвечкі гарэлі».

    Існуе сюжэт балады пра заклад арла с канём: не адолеўшы каня, арол падае зь неба на зямлю. Відавочна, што ва ўсіх выпадках арол — сакральна вылучаная птушка, яна прыраўноўваецца да чалавека, каня, зьмяі — істотаў, якія займаюць важнае мейсца ў сакральнай іерархіі. Гл. таксама Каршун.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/80

    АРОЛ - птушка Пяруна. Грамабой можа ператварацца ў Арла, можа лётаць на Арле, пасылаць яго выконваць розныя даручэнні. (Славянская міталёгія).

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=5




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz