ДЗЕДАВІЦА

БЕЛЫЯ МЕТАЛЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЕЛЫЯ МЕТАЛЫ

    Срэбра – каштоўны метал белага колеру, які ў большасці народных тлумачэнняў звязваецца з Месяцам, азначае дзявоцкасць, цнатлівасць, жаночы пачатак.

    * Срэбра стала другім пасля золата сімвалам дабрабыту. З яго, як і з золата, выраблялі ўпрыгожванні і рытуальныя рэчы, прызначаныя для ахвяраванняў – чашы, падсвечнікі, аправы абразоў і г.д. І сёння існуе традыцыя прыносіць у храм і вешаць каля ікон Боскай Маці, якая даравала пазбаўленне ад хвароб, вырабы са срэбра ў выглядзе нагі, рукі і г.д.

    * Лічылася, што толькі срэбная куля здольная забіць ваўкалака або вампіра.

    * Лічылася, што прысутнасць у хаце срэбных рэчаў захоўвае яе ад удараў маланкі.

    * Здавён у народзе ведалі пра дэзінфекцыйныя якасці срэбра. Жалеза ў гісторыі чалавецтва з’явілася значна пазней за іншыя металы. З-за яго ўласцівасці ржавець стаўленне да яго ў народнай культуры было некалькі насцярожаным. Іржу параўноўвалі з крывёй, якая выступае на целе чалавека.

    * У той жа час шматлікія магічныя дзеянні трэба было выконваць у прысутнасці толькі гэтага металу: маляваць магічныя кругі, адкопваць лекавыя карэнні.

    * Лічылася, што амулеты і ўпрыгожанні з жалеза ахоўваюць чалавека ад нячыстай сілы. У народзе і на сённяшні дзень існуе вера ў абарончую моц шпількі, якую мацуюць да вопраткі ў патаемным месцы, ці падковы, якая прыбіта пры ўваходзе ў хату, якія зроблены з жалеза.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/ce45e1890116f616.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz