ДЗЕДАВІЦА

АБЫДЗЁННІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБЫДЗЁННІК

    Ручнiк ці кавалак палатна, вытканы калектыўна жанчынамi сяла на працягу дня (ад усходу да заходу сонца) цi ночы. Лакальныя назвы абдзённiк, будзеннiк, абудзенаўка. 3годна нар. вераванням беларусаў навiзна, а значыць асаблiвая чысцiня надавалi А. магiчную сiлу супраць засухi, граду, эпiдэмiй, эпiзаотыi i iнш. няшчасцяў.

    Ткалi яго у 2-4 ніты (дауж. 3-6 i больш метраў), зрэдку вышывалi. Вешалi на прыдарожныя крыжы, абносiлi вакол вёскi, праганялi праз разасланы А. дамашнюю жывёлу (часам caмi людзi праходзiлi пад iм); пазней яго ахвяравалi царкве.

    Выкарыстанне А. бярэ пачатак у язычнiцкай рэлiгii ўсх.-слав. народаў i звязана з аграрнай, ачышчальнай апатрапейнай магiяй (гл. Апатрапей). У канцы 19¬пач. 20 ст. гэты абрад захаваўся пераважна ў беларусаў, значна менш – у рускіх і ўкраінцаў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8543




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz