ДЗЕДАВІЦА

КАЛЯСКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 11
    Гасцей: 11
    Карыстальнікаў: 0

    КАЛЯСКА

    У міфалогіях індаеўрапейскіх народаў з’яўляецца астральным сімвалам. Вобраз калясніцы Грымотніка (Індры ў ведыйскай міфалогіі, Тора ў германа-скандынаўскай, Пяркунаса ў літоўскай, Перуна ў славянскай) першапачаткова сімвалізаваў яго сувязь з сонцам.

    На Беларусі шырока распаўсюджаны паданні пра закапаныя ў кургане ці гарадзішчы або затопленыя ў рацэ, возеры, балоце каляскі (карэты), часта залатыя. У некаторых паданнях сцвярджаецца, што гэта зрабілі шведы, французы ці сам французскі імператар Напалеон. У в. Обча Бабруйскага р-на апавядаюць пра залатую К., якую закапаў Напалеон у адным з вялікіх курганоў.

    Паводле паданняў, закапана залатая каляска ў курганах блізу в. Сарокі-Берагоўцы Шчучынскага р-на . Блізу в. Болецк Гарадоцкага р-на ў кургане пад назвай Буда схаваная крытая фурманка (буда) забітага ваяводы, і калісьці нібыта на кургане можна было бачыць белую буду, запрэжаную тройкай белых коней.

    На гары блізу в. Андрэеўшчына Дзяржынскага р-на, паводле падання, французы закапалі 100 “брык” (вазоў) золата. На гары блізу в. Драчкава Смалявіцкага р-на быццам бы ў час вайны са шведамі была закапана калясніца Пятра Вялікага з яго грашыма і каштоўнымі рэчамі. Вядома шмат паданняў, калі пеўня запрагалі ў вазок і вазілі зямлю, каб засыпаць змея.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2412




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz