БАРКУН (БУРКУН)
(рус. донник, лет. barkunas) - расьліна, што ўваходзіла ў шэраг купальскіх зёлак. Лічылася моцным абярэгам асабліва ў спалучэньні з тояй. Імі можна было пазбавіцца ад заляцаньняў нячыстай сілы.
На Палесьсі існуе паданьне пра тое, як неяк чорт падкаснуўся да дзяўчыны, якая пасьвіла статак, і стаў «гуляць» зь ёй. Ад гэтага дзяўчына пачала сохнуць і ўжо была блізка да сьмерці.
Тады бацькі, даведаўшыся прычыну хваробы, уплялі ёй у касу сьвячоныя баркуны і тою. Нячысьцік, больш не маючы доступу да дзяўчыны, толькі раззлавана прамовіў: «Коб не буркун да тоя, то була б дзеўка моя!» і зьнік назаўсёды. Пасьвенчаныя баркуны і тою вешалі ў адрынах. Пасьвенчаным баркуном абкурваліся, калі налятае «паганы віхор».
Яго вешалі на шыю карове, калі ёй нешта рупіць, што яна аж мокрая становіцца. Баркуном сьцяблі па нагах, каб яны не балелі.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1
БАРКУН (MELILOTUS OFF., SIRAEA FILIPENDULA).
Засцерагае ад псуты, а быўшы зашыты ў адзежу - засцерагае ад віхуры.
Крыніца: http://www.voloshba.nm.ru/voloshb/knigaoberegov3.htm
|