БОЖАЯ БАРОДКА (КУНАШКА)
Расьліна забалочаных лугоў, пушыца, якая замест кветкі выпускае пучок сьнежна-белых валокнаў накшталт белай барады.
Абедзьве назвы «божая бародка» і «кунашка» з розных бакоў падкрэсьліваюць асаблівасьць расьліны: кунашка (відаць, па падабенстве з футрай куны) – мяккасьць, пушыстасьць, божая бародка – па падабенстве да аблічча ідэальнай істоты – чысьціню і белізну.
Хоць асобнага міфалагічнага паданьня не занатавана, але назва паказвае на міфалагічнае вылучэньне расьліны, калі яно названа з азначэньнем «божы» (параўн. божая кароўка, божае дрэўца і інш.).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/119
|