"ЗАВІВАННЕ ВЕЛЬЦА"
Абрад "Завіванне вельца" у выкананні старабудскіх талентаў расказаў пра вечар нявесты перад вяселлем. Гэты абрад сімвалізуе сабой пераход з незамужняга жыцця дзяўчыны ў сямейнае. У хаце нявесты збіраліся знаёмыя і ўпрыгожвалі галінку грушы. Потым бацькам маладой патрэбна было выкупіць завітае вельца, частуючы гасцей смачнымі стравамі і напоямі. Падчас выкупу дзяўчыне давалі парады, як трэба жыць у шлюбе: "Як сама будзеш добрая, то і свякруха будзе такой; замуж ісці -- мала спаць, рана ўстаць". Параілі нявесце і быць цярплівай, а перад тым, як пачынаць сямейнае жыццё, пакланіцца ў ногі другой маці-свякрусе.
Ганна ШЫЛЕЦ, Галіна ГОРБАЧ, Таццяна КЛІМАВА.
Крыніца: http://news.21.by/society/2010/12/01/203144.html
|